Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/35

Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ДРУГАЯ

У пакоях Сурынты. Па сярэдзіне вялікае вэнэцыянскае акно, зьлева і справа — дзьверы. Па сьценах — партрэты продкаў-магнатаў, разьвешана зброя. Па сярэдзіне сцэны — стол, за сталом сядзяць паны: Сурынта, Гарбарын, і Трызна. У іх гулянка. На стале пітво і закуска.

Усе (падняўшы чары). Віват! віват!..

Гарбарын і Трызна. Няхай жыве пан Сурынта!..

Сурынта. І я дабра жадаю вам, суседзі слаўныя мае! І межы, і лясны абшар уладаньняў нашых лучаць нас у моцную сям’ю. Патомак слаўны Трызнаў і радавіты Гарбарын — вы родныя мне па духу, па крыві… Мы з вамі сёньня сонца разам сустрэнем!..

Гарбарын. Да раніцы гуляцьмем!..

Трызна. Да сьвету!..

Сурынта. Музыкаў зараз клікнем і маладзіц сюды прывалакуць, загад такі я даў!..

Гарбарын. Няўжо?

Сурынта. Прыгожых… сьвежых… з-пад вянца!..

Трызна. Шокі-бокі, гоцаца, гані дзевак з-пад вянца!..

Гарбарын. Люблю разгул-вясельле, гатоў за гэта жыцьцё аддаць!..