Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/36

Гэта старонка не была вычытаная

Сурынта. Не аддавай жыцьця за танна, бо жыць на сьвеце будзеш толькі раз!

Гарбарын. Хоць раз, але ўжо так, каб памятна усім было!..

Трызна. Шокі-бокі, гоцаца, гані дзевак з-пад вянца!..

Сурынта. Вось зараз прыйдзе верны мой слуга і маладух сюды прыгоняць. (Папляскаў у далоні).

Зьявіўся Янук — ён ужо апрануты ў кунтуш; за паяском у яго канчук.

Сурынта. Аканома сюды дай!

Янук. Праз хвілю будзе тут! (Выйшаў).

Сурынта. Вось верны мне слуга — як той сабака!.. Шмат парабкоў да гайдамакаў уцяклі, а ён сам захацеў застацца!..

Гарбарын. Ну, будзь здароў!

Трызна. Жыві і ты сабе на радасьць! Віват!

Уваходзіць аканом.

Аканом. Я тут, вялікі пане!

Сурынта. Кажы, сабачы сын, што, як дзяўчаты?!.

Аканом. Вось толькі поп зьвянчае, на панскі каравай малодак прывяду. Няхай гуляюць на здароўе вам!..

Трызна. Шокі-бокі, гоцаца, гані дзевак з-пад вянца!..

Гарбарын. А колькі іх у цябе?..

Аканом. Тры!

Трызна. Замала для мяне!..