Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/40

Гэта старонка не была вычытаная

Сурынта. З кім?

Марыся. З Ігнатам!

Сурынта. А даўно ты знаёма з ім?

Марыся. Разам гадаваліся!

Сурынта (грозна тупнуўшы нагою). Знаёма, знацца, блізка з ім?!. (Марыся спалохалася і ня можа адказаць).

Аканом. Яна з ім спатыкалася, паночку, толькі ўдзень! Мая ў тым парука!..

Гарбарын. Чаго тут байкі баяць! Вызначай хутчэй каму якую!..

Трызна. Па-мне давай сюды любую!..

Сурынта. Вось гэтыя для вас, Марыся-ж для мяне!.. (Дзяўчаты кінуліся на калені з плачам: Паночку, пашкадуйце!). Дарэмна просіце! У вашай хаце ня будзе весялей ад нас! Усё ў нас тут ёсьць: музыкі, гарэлка, за свата аканом…

Трызна. А я жаніх!..

Сурынта. Ты, аканоме, сват!

Аканом. Абы загад — сабакам брахаць пачну!..

Гарбарын. А ну, загаўкай! (Аканом чакае загаду пана).

Сурынта. Ну, што-ж! (Аканом брэша, як сабака, яны рагочуць, дзяўчаты плачуць. Потым Сурынта ўзяў ручнік, падазваў аканома). Хадзі, сюды! Ты будзеш у нас за свата! (Аканом стаў перад ім на каленкі, ён завязаў яму ручнік, штурхануў нагою, аканом паваліўся).

Трызна. Вясельны карнавал!