Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

Гарбарын. А я… (устаў) за караля і тыя гарматы, якія ахвяруе ён табе! Віват!

Усе. Віват!

Сурынта. Усё ішло так добра, а вось гэты хам папсуў мне ўвесь настрой!

Трызна. А я ў настроі! (Вылез з-за стала). Давай хутчэй дзяўчыну!..

Сурынта. Ну, вось гэта табе! (Падводзіць адну). А гэта пану! (Падводзіць другую). А Mарыся — мне! (Схапіў яе на рукі, але ў гэты момант грымнуў стрэл. Сурынта выпусьціў Марысю).

Трызна (са страху). Гром!

Гарбарын. Гармата! (Сурынта кінуўся да акна. Кася пад акном).

Кася. Вялікі пане, Віцька з бандай тут! (Схавалася).

Убягае Віцька. Ён апрануты казакам, узброены.
Стрэліў у Сурынту, той паваліўся[1]. Дзяўчаты кінуліся з крыкам да Віцькі. З усіх бакоў зьявіліся казакі, татарын з булавою, з імі Агата і Супрон.

Віцька. Дзяўчаты, вы вольны! (Да казакоў). Няхай ідуць дадому! (Дзяўчаты выйшлі).

Трызна. Дзяўчаткі, пачакайце і мяне!

Гарбарын. І мяне!

Віцька (грозна). Назад!

Трызна. Пане эсауле!

  1. Заўвагі да пастаноўкі. Сурынта ў той мамант, як павінен убегчы Віцька, павінен чырвоным грымам зрабіць сабе шрам на ілбе і закрыць яго рукой і, як толькі Віцька стрэліць, лоб адкрыць. Грым павінен быць прыгатаваны на стале.