Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

Гарбарын. Пане палкоўніку!

Віцька. Забраць! (Казакі вывелі Трызну і Гарбарына).

Сурынта (пачаў уставаць. Супрон стаіць над ім). Што са мною? Хто тут гэта?

Віцька. Я!.. Віцька!..

Сурынта (устаючы). Ты як пасьмеў?!. (Хапіў пістоль, які ляжаў на крэсле, але Супрон адабраў і трымае Сурынту за рукі).

Татарын (замахнуўся на яго булавою). На кратаялы, гарбыр сакыр!

Віцька (да татарына). Стой! (Той плюнуў і застанавіўся). (Да Супрона). Дай сюды пістоль! (Той аддаў). Няхай застанецца на памяць!

Казак прывёў аканома. Ён амаль яго ўнёс, трымаючы за карак, са словамі: Вось ён!

Аканом. А, родненькія мае, хто гэта!

Віцька. Не пазналі?

Аканом. Віценька!.. З радасьці не пазнаў!..

Віцька. Ну, як здароў?

Аканом. Дзякую!.. Здароў!.. (Віцька стукнуў па плячы. Аканом аж прысеў). Ой, як ты нязграбна пасадзіў!.. (Седзячы).

Віцька. Што, не па-панску?.. Уставай!

Аканом. Дзякую!.. Я пасяджу: за дзень натупаўся, ногі баляць!..

Віцька (узяў яго за карак і паставіў на ногі). Уставай!

Аканом. Устаў!