Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/48

Гэта старонка не была вычытаная

Віцька. Для нас — што лепшае, а для твайго пана — драбінкі, на якіх гной возяць!..

Аканом. Зразумеў!

Віцька. Язык моцна трымай, а то лоб трэсьне!..

Аканом. Чаму не, як гакнеш, дык адразу!.. У пана, нашто ўжо чэрап моцны, і то падаўся!.. Можна?..

Віцька. Двое за ім, каб ня ўцёк! (Аканом з гайдамакамі выйшаў). Ну, вяльможны пане, адгулялі вясельле, а цяпер паедзем да гайдамакаў!.. Коні ўжо гатовы!..

Агата. Няхай скажа, дзе Кася!..

Віцька. Кася дзе?.. Вольная? (Сурынта адвярнуўся моўчкі).

Агата. Зразумеў!

Віцька. Мы прыйшлі забраць Касю!..

Сурынта (гнеўна). Што?!. Скажаце сьмерць прыняць, прыму, а яе не аддам!

Віцька. Во, чула!

Віцька (да казакаў). Адшукаць зараз-жа Касю і прывесьці сюды!.. (Агата пайшла).

Сурынта. А я не дазволю!..

Віцька. Пытацца буду! (Да казакоў). Вядзеце яго!..

Супрон. Дазволь, браце, я яго падніму!.. А ну, вяльможны пане! (Узяў Сурынту за карак; яму яшчэ дапамог казак).

Віцька. Чырвонага пеўня сюды! (За сцэнаю ўзьнімаецца шум).

Віцька (да вакна). Хлопцы, што такое?