Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/58

Гэта старонка не была вычытаная

для мяне, што ты вярнулася! (Хвалюецца, але гэта скрывае; сеў. Агата стаіць і пільна глядзіць на яго).

Віцька (устаў, бо ўбачыў, што аканом ідзе). Агата! Схавайся на хвілінку! Аканом сюды ідзе! (Агата схавалася).

Прыйшоў аканом. (Выцірае хусткой рукі).

Віцька. Ну што?

Аканом. Вісяць ужо зграбненька!

Віцька. Туды і дарога!..

Аканом. Аман!.. Цяпер давай мне, брат, казацкія прылады: я — твой! (Гаворыць гэта з гонарам).

Віцька (дае пістоль). Вось табе і зброя!.. (Аканом уважна разглядае пісталет).

Віцька. Пазнаў?

Аканом. Як-жа ня прызнаць! Гэта-ж пана нашага, Сурынты!

Віцька. Так, яго!

Аканом. Тады на ліха ён мне?

Віцька. Ты з гэтага пісталета павінен забіць пана Сурынту!

Аканом. Прамахнуся… ня траплю!..

Віцька. І вось, калі ты мне паабяцаеш выканаць учынак гэты, тады цябе я выпущу на волю!.. Але-ж з умоваю, што вернешся сюды назад… Зразумеў?

Аканом. Абы мне бог памог! Як палажу яго на месцы, сюды тады назад!..