Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

і маўчаць! Бацька жыве з дачкою, ні яна, ні ён ня ведаюць! (Пайшла ў бакоўку).

Прыйшоў аканом (у падранай сьвітцыі, у лапцях, пры боку нейкая старая шабля).

Аканом. Пуста! А бацюхны, ледзь я дабраўся!.. Без малога два дні ішоў!.. Хоць-бы мне хутчэй пабачыць Касеньку, хачу даведацца, ці праўда, быццам-бы яна жыве ў палацах з панам!.. Нешта нічога тут няма! (Падышоў да дзьвярэй і глянуў). А, вось дзе ён ляжыць!.. Сьпіць, а як зьмяніўся, быццам сьмерць… О! пракляты богам чалавек!.. Як ты мне агідны!.. Дзякуючы толькі мне жывеш, бо я ўланаў папярэдзіў! І адбілі, — а то-б павесілі, як Трызну і Гарбарына!.. Ужо і конікі былі гатовы, толькі, значыць, зьвязанага пана зьбіраліся ўзяць, як бах уланы!.. Ну і пайшла кадрэль!.. (Глядзіць у дзьверы). Устаў, ідзе сюды!.. Ну, аканом, трымайся!..

Увайшоў Сурынта (страшна схудалы, з повязанаю галавою).

Сурынта (убачыўшы аканома). Ты? Скуль?

Аканом. Я, верны ваш слуга!..

Сурынта. Пусьцілі?

Аканом. Пытаўся я ў іх!.. Уцёк!.. Дазвольце сесьці, з дарогі баляць ногі!..

Сурынта. Сядай!.. Кажы!..

Аканом. Прывезьлі гайдамакі нас у лес і кінулі ў яму. Паноў Гарбарына і Трызну нараніцу забралі, а мяне пакінулі. Ноч, неба ў зорках… Што рабіць?.. Дай, думаю, спрабую шчасьця!.. Палезу! На-