Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

ДЗЕЯ ПЯТАЯ

Тая-ж самая дэкорацыя. Ноч. На сцэне цёмна, адна сьвечка гарыць пры вобразе. Чуваць, як сьпявае хор царкоўную песьню граюць арганы. Гадзіньнік б’е 12. (3 пад стала вылазіць аканом).

Нянька. Дачка пана!

Аканом (крадучыся, выйшаў на сярэдзіну пакою, азірнуўся). Моляцца!.. Сурынта дажывае свае дні!.. У бога ласку вымаліць ён хоча!.. Н-не, мой даражэнькі!.. Усё рушыцца, усё ляціць у бяздоньне!.. Яшчэ адна патуга і на пасадзе панскім будзе пуста… Каторую ўжо ноч ня сплю, чакаю яго сьмерці!.. (Становіцца на калены перад абразом). Божа літасьцівы, будзь ласкаў, памажы мне ў гэты цяжкі момант!.. Рукамі ўласнымі капліцу я збудую ў імя спаса!.. (Прыслухоўваецца). Нехта ідзе, яна, няйначай!.. (Кідаецца ў роспачы, шукае выхаду). Цяпер мая ты будзеш!.. (Зноў пад стол схаваўся).

Увайшла Кася, (апранутая ў сваю ранейшую вопратку).

Кася. І дзень, і хвіліну праклінаю!.. Праклінаю цябе ў тваім палацы, як вырадка людзкога!.. Няхай праклён пачуе зямля сырая!.. Хай паглыне яго і палац пракляты! О, доля, доля!.. Куды-ж ты завяла