Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/74

Гэта старонка не была вычытаная

Аканом (узяў ліхтар, запаліў у ім сьвечку, падышоў, з агідаю глядзіць, а потым плюнуў яму ў твар). Вялікі пане, перад вамі ваш слуга пакорны, аканом, ачнецеся!..

Сурынта (ачнуўшыся). Ты вярнуўся!.. (Устаў, аканом яго падтрымлівае; Сурынта абняў яго за шыю і квапна глядзіць у твар). Ну, прынёс? (Аканом павольна паказвае бутэлечку, нічога ня кажучы).

Сурынта (паволі ўзяў бутэльку). Сягоньня мы з табою пойдзем на паляваньне!.. Будзем ганяць лісоў… Але, што я кажу, пашто ганяць іх… (запнуўся).

Аканом (хціўна). Атруцім!.. (У Сурынты задрыжэлі страшна рукі).

Аканом. Моцная, як той агонь!.. Ледзь адна капля — і сьмерць на месцы! (Апошнія словы кажа расьцяжна).

Сурынта (гледзячы ўдаль, паўтарае апошнія словы). І сьмерць на месцы! (Перамогшы сябе). Ну, аканом, будзь-жа гатоў!..

Аканом. Я гатоў! Чакаю толькі вашага загаду!..

Сурынта (паказаў рукою на дзьверы). Выйдзі! (Сам адвярнуўся, аканом, быццам адыходзячы да дзьвярэй, зноў спрытна схаваўся за стол). Іншага выхаду няма! (Hешта думае і каля сябе шукае). Чаго шукаю я?.. Ох, памяць, памяць і ты мяне пакінула!.. (Убачыў на стале паперу). Але, павінен напісаць я тастаманат! (Сеў, пачаў пісаць, дрыжаць рукі). О, што са мною?!. Дрыжаць рукі… я сам не напішу… Дарэмна адпусьціў я аканома; ён-бы мне і напісаў!.. (Закрыў твар рукамі і думае, у гэты час вылез з-за стала