Старонка:Пан Сурынта (1930).pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

Сурынта. Усё мінула, як той сон!.. Багацьце, сіла і ўладарства!.. Сьвяціла калісь сонца мне, зьзялі зоркі, да ног падданы мне мужык хіліўся… А цяпер ужо нада мною груган кружыць, весьціць сьмерць!.. Тастамант тут, разам (дастае з-за пазухі мяшочак з грашымі) і мае дукаты!.. Жыві і карыстай, а мне ва ўзнагароду за блуднае жыцьцё — кропля атруты! (Наліў у шклянку атруты, паднёс да вуснаў, трасуцца рукі). Што, страшна, н-не, усё загінула, адна хіба адвага засталася са мною. (Выпіў). Ах!.. сэрца!.. (Апусьціўся на падлогу). Млеюць рукі, гарыць у грудзёх… Што я зрабіў, я-ж, не паклікаў, не аддаў! (Паўзе да стала, бярэ грошы і тастамант, стогнучы крычыць). Кася, Кася, выйдзі!.. Апошні раз я гляну на цябе!.. (Аканом, як вужака, вылез і, крадучыся, падыходзіць да яго).

Сурынта (трымаючы ў руцэ, ледзь кажа). Аддай вось гэта ёй!..

Аканом (вырваўшы ў Сурынты з рук). Ня ёй, а мне! (Наступіўшы нагою на пана). А, подлы ты, сабака! Жыў, як быдлё, і паміраеш, як быдлё!.. Адна кропля атруты — вось нагарода за твае ўчынкі!.. Здох?! Цяпер я на тваіх касьцях збудую сабе шчасьце! (Прымаючы ў руках, падыходзіць да абраза, як-бы хвалячыся). Усё маё!.. І грошы!.. І зямля!.. І Касенька — мая! (У гэты момант, крадучыся, увайшоў Віцька, пачуў усё, злажыўся з пісталета і стрэліў).

Віцька. І куля твая! (Аканом, як сноп, валіцца). Сабаку — сабачая і сьмерць!..