Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

Каторая глыбей у мыслі села чым у пяску на дарожцы.
І не смеў падняць вачэй у гору, бо быў пэўны,
Што убачыць на філяры ей прыбор павеўны,
Волас акручаны, у белыя стручкі паабвіваны,
І на грудзях аткрытых ручкі скрыжаваны.

Дана трэцю патраву. Аж Падкаморы пан
Уліўшы каплю віна у шклянку панны Рожы сам,
А малодшай прысунуўшы з талеркай агурочкі
Кажа: “Мушу я вам служыць мае панны дочкі,
Хоць стары і не зграбны”. Памагла мусіць прымоўка,
Бо той сёй з маладзёжы устаўшы пашоў служыць паннам лоўка.
Судз’я з боку кінуў вокам на Тадэуша,
І паправіўшы троха вылотаў кантуша,
Наліў віна і сказаў: “Дзісь звычай паўстаў новы,
Што маладзёж учыцца у сталіцу аддаваць гатовы,
І не спорым: можа сыны нашы і ўнукі
Маюць ад старшых больш ксянжковай наукі;
Но он што я бачу цёнгла па разным прыметам
Не учаць маладзёж у школах жыць з людзьмі, са светам;
Даўней на двор панскі ехаў маладзік не для выгоды;
Я сам лет дзесяць быў дворскім пана Ваяводы,
Войца Падкаморага, без змены –
(Кажучы тое сціснуў Падкаморага за калены);
Ён мяне да паслуг публічных радай учыў,
І пакуль не стаў я чалавекам з апекі не пусціў.
Аб нём памяць дарагую хаваць я вечна мушу,
І што дзень малюся Богу за дабрадзея душу.
І ежалі на яго дварэ не мог скарыстаць
Як другія, за то вярнуўшысь пачаў зямлю араць,
А тыя, больш варты ласкі Ваяводы,
Даслужыліся знатнасці за ўсе працы годы;
Я прынамсь маю карысць гэту, што у маём дому
Ніколі з нарок не хыбіў нікому
Грэшнасцю і чэсцю, і магу сказаць,
Што наукі грэшнасці не латва шукаць.
Не латва, бо не у том рэч каб нагамі многа
Брыкаць зрушна, са смехам вітаць хоць кога:
Такая грэшнасць модна, бачыцца купецка,
Но не наша шляхоцка і не старасвецка.
Грэшнасць усім належыць і кажнаму інна:
Ушак не без грэшнасці і любоў дзяцінна.
І ўзглёнд мужа к жане, людзям для ацэны,
І пана для слуг сваіх – не ест без адмены.
Трэба многа учыцца кабы не зблудзіць
І нікому належнай чэсці не забыць.
Учыліся ж і старыя: Паноў гутаркі водлуг звычаю
Касаліся гісторыі роднага краю,
А перад шляхтай жупілася аб дзейках дамовых і павету;
Тым спосабам брату шляхціцу давана прымету,
Што ўсе аб нём знаюць і не важаць мала,
Так і шляхціц свій абычай дзяржаў дасканала.
Дзісь не пытаў чалавека: які? Хто яго родзіць?
З кім жыў? Што рабіў? Кажны ўсюды усходзіць.
Была не шпег казённы, не нандзар без калошы,
Як той манарх Васпазіан не нюхаў вось грошы
І не хацеў ведаць адкуль яны, з якога краю;
Так цяпер не хочуць знаць чалавека з роду, абычаю!