Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/11

Гэта старонка не была вычытаная

Досць што важны і стэмпаль на нём харошы,
Дык шануюць прыяцелёў як жыды грошы”.

Тое сказаўшы Судз’я, зірнуў на гасцей з парадку,
Бо хоць у гаворцы яго не бракла толку і статку,
Аднак жа ведаў, што нецярпліва маладзёж таразнейша,
І яго нудзіць размова хоць найразумнейша.
Але ўсе слухалі у мілчэнні глыбокам;
Судз’я як-бы радзіўся Падкаморага вокам,
А той пахвалай рэчы не перарываў
І так веле ківаннем галавы патолю даваў.
Судз’я змоўк, а Падкаморы яму кіў да кіў,
Тагды Судз’я яго пугар і свой кяліх наліў
І дальш казаць стаў: “Грэшнасць рэч уцаля не мала;
Калі чалавек учыцца шанаваць як прыстала
Другіх век, цноты, абычай, урадзэння,
То і свайго разам пазнае значэнне.
Ўшак на шалях каб ўласны ценжар пазнаць,
Трэба на праціўну вагу кагось другога ўзяць
Но панове, варта тая грэшнасць увагі асобнай,
Каторую маладзёж павінна мець для плоці здобнай,
Звлашча калі важнасць дому, фартуны прыметы,
Раз’ясняюць красу роду якойсці кабеты.
Адтуль дарога ласкі і ўсе связі тыя,
Каторымі слылі роды – так думалі старые.
Затым”… Тут Судз’я найважнейша казаць быў гатовы
І кінуў на Тадэуша взрок моцна суровы.
Аж з нячайку бац у табакерку залатую Падкаморы
І кажа: “Мой Судз’я, даўней была шмат горай!
Не ведаў чы мода змяніла і нас старых не многа,
Чы маладзёж лепша, але бачу што цяпер менш злога.
Ах я помніў тыя часы, калі да Айчыны
Першы раз завітала мода францужчыны!
Як раптам маладыя панічыкі з чужых краяў
Наехалі да нас гурмам горш Татар Нагаяў,
Высмявае свайго Бога, веры пракананне,
Абычаі, законы, старае убранне.
Жалосна была бачыць выжоўклых малакасосаў
Гаварыўшых праз нос, а часта без носаў…
Заапатроных у брашуркі і разны газеты,
Гласяшчыя нову веру, права, туалеты.
І мелаж тая чарада і голавы шырокі пропуск
Бо калі Бог караць захоча такі Яго допуск:
Адбярэ перш на перш розум у абывателі.
І так, мудрэйшыя хвірцыкам прэчыць не пасмелі.
І спутаўся як джумы быў цэлы народ,
Чуе сам у нутры хваробы зарод.
Крычана на маднісяў, а брана з ніх прыклад;
Змяняна веру, мову, закан і убрання склад.
Была праўдзіва маскарада, запустна сваяволя,
А после меў прыйці скора пост вялікі – няволя!

Помніў, хоць малы я быў тагды на свеце,
Як да майго бацькі у Ашмянскам павеце
Прыехаў пан Падчашыц у французкам возе.
Першы чалавек у Літве жыўшы на французкай нозе.
Бегалі ўсе за нім як бы за рарогам.
Зайздросцілі таму дому калі перад яго парогам
Станула Падчашыца двуконна дрындулка,
Катора па французку звалася кар’юлка;