Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

Замест лёкаяў дзве сабачкі у пудла сядзелі,
А на козлах як дошка чуды Немец на целі.
Ногі меў ён доўгі, ценькі, як ад хмелю тыкі,
У панчохах, са срэбнымі клямрамі чаравікі,
Парука з касою завязанай у меху.
Старыя на той паязд парскалі ад смеху,
А мужыкі хрысціліся кажучы, што па свеце
Ездзіць нямецкі д’ябал у нямецкай карэце.
Сам Падчашыц які быў доўгаб нам пісаць,
Досць жа можнабы яго да папугі і малпы прыраўняць.
У вялікай паруццы, каторую залатым рунам
Ён любіў зваць, а мы каўтунам.
Тагды калі хто і меў чуцця, што польскае убранне
Пякнейша чым чужой моды малпаванне,
То маўчаў, бо маладзёж запамянтала,
Аб шкодзе культуры і здрадзе прагрэсу крычала;
От якая уладза тагдашняга блуду стала!

Быў той Падчашыц смела загадаў
Што нас перайначываць, цывілізаваць стаў,
Што некія Французы хітрыя, вымоўны
Зрабілі выналезак, што ўсе людзі роўны.
Хоць аб том даўно піша у Божам законе
І кажны ксёндз тое сама правіць на амбоне.
Наука даўно была, ішло аб выпаўненне!
Но тагды панавала такое засляпенне,
Што ніхто не верыў рэчам найстарэйшым у свеце.
Калі іх не вычытаў у французкай газэце.
Падчашыц міма роўнасці ўзяў тытул Маркіжа;
- Ведама, што тытулы прыходзяць з Парыжа
А пад той час там у модзе быў тытул Маркіжа.
Но калі пустая мода змянілася з гадамі,
Той жа Маркіж Дамакратай стаўся между намі,
Урэшце з адменай моды пад Напал’ёнам
Дамакрата прыехаз з Парыжа Баронам,
І каліб жыў даўжэй, без увагі на страту
Перахрысціўся б зноў з Барона на Дамакрату,
Бо Парыж меняе цёнгла, было б толька модна,
А што змысліць Француз Паляку то годна…

Хвала ж Богу, што цяпер маладзежы
Калі і пільна за граніцу, так не для адзежы,
Не затым каб шукаць заканаў у друкарскіх крамарнях,
Альбо учыцца вымовы у парызкіх кавярнях;
Бо цяпер Напал’ён муж мудры і шпаркі
Не дае шукаць моды, бяседы ля чаркі.
Цяпер грыміць зброя, а нам старым сэрцы растуць,
Што аб Паляках на свеце у голас гудуць.
Будзе Рэчпасполіта, калі слава тая –
Заўжды з лаўраў яе дзерава вольнасць вырастае.
Толька жаль, што нам ах! Так цягнуцца леты
У бязчыннасці! А ад нас так далёка прыяцелі гэты!
Так доўга ждаць! Нават цяжка на навіну,
Ойча Рабак (цішай сказаў Барнардыну),
Я чуў, што з за Нёмна ты меў вядомасць;
Можа ведаеш штось аб нашам войску Ягомасць”?
“Нічога, ніц”, атказывае Рабак абаентна.
(Відаць была, што слухаў размовы не хэнтна);
“Мяне палітыка нудзіць; а ежалі з Варшавы
Маю ліст, так аб нашы кляшторны справы,