Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

Барнадыньскі, так штож аб том пры вячэры казаць;
Усё тут свецкія і не цікавасць ім аб гэтым знаць”.
Так кажучы глянуў зызам, гдзе сярод бесяднікоў
Сядзеў госць Маскаль, капітан Рыкоў;
Ён быў стары ваяка, стаяў у бліскай вёсцы на кватэры,
Так Пан Судз’я праз грэшнасць папрасіў яго к вячэры.
Рыкоў еў смачна у разгаворы не ўдаваўся,
Но пачуўшы Варшаву, падняў голаву і так азваўся:
“Пан Падкаморы! Ой Вы! Пан заўжды цікавы
Аб Банапарта, заўжды Вам там да Варшавы!
Гэ Айчызна! Я не шпег, а па польску знаю,
Айчына! Я у том чткі, добра панімаю!
Вы Палякі, я Рускі, цяпер сябе не б’ём,
Бо сціхамер’я, то разам ядом і п’ём.
Часта на аванпостах у нас з Французам была рада,
П’ём гарэлку, а як крыкнуць ура! – кананада.
Рускія прыказкі: біўшы добра і любіць,
Гладзюшы дружка баш па душы – як па шубе біць.
Я кажу, будзе вайна у нас. Да Маёра
Плута, Ад’ютант штабу прыехаў заўчора:
Гатовіцца да маршу! Пойдам чы пад Турка,
Чы на Француза: ой той Банапарт хвігурка!
Без Суворава то ён можа дасць нам гуза.
У нас у палку сказуюць, як шлі на Француза,
Што Банапарт чарадзей; но і наш Сувораў такі сам,
Так і былі ж чары проціў чараў там.
Раз у бітве, гдзе дзеўся? Шукаць Банапарта,
А ён змяніўся у ліса, так Сувораў у харта,
Так Банапарт зноў катом паказаўся,
Да і давай дзерці пазурамі, а Сувораў куцам стаўся.
А бачце ж што зрабілася з Банапарта славы”.
Тут Рыкоў сціх і еў; аж прі паданні чацвёртай патравы
Ушоў слуга і раптам дзверы адчыняна правы.

Увайшла нова асоба, малада, прыстойна;
Ей прыход наглы, ей пастаць дастойна,
Ей строй абярнулі вочы, усе яё віталі,
- Кром Тадэуша – бо мусіць усе зналі.
Стан мела высмуклы, кшталтны, персь павабну,
Сукню дарагую, ружову, ядвабну,
Горс выцяты, каўнерык з каронкі; рукаўкі
Кароткі, а у руццэ круціла вахляр для забаўкі
(Бо не была душна); вахляр золатом куты
Павявая разліваў дошч іскяр суты.
На галаве волас у кругі і пуклі звіваны,
Да ружовымі стужкамі папераплятаны,
У сяродку брылянт нібы закрыты ад вока,
Свяціўся як звязда у касе каметы з далёка;
Словам строй парадны; шапталі інные,
Што быў за збыткоўны на весь і на дні будные.
Хоць сукня каротка, ножак не убачыць,
Бо бегла вельмі шыбка; совалася значыць
Як тыя батлейкі у калядны святы,
Каторых соваюць скрыта хлопцы прыбраўшы у шаты.
Бегла і ўсіх вітае лёгкім паклонам,
Хацела сесць на месцы ей застаўлёнам.