Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

Трудна была, бо крэсал госцям не стала,
На чатырох лавах у рады мясцілася іх нямала,
Трэба была рад парушыць, чы пераскочыць лаву,
Но яна зручна уціснулася меж ніх жвава,
А после памеж радоў сядзячых і столам
Як куля білардова кацілася колам,
У бягу даткнула нашага младзенца;
Учапіўшы фалбану аб чыёсь каленца,
Паслізнулася троха і у том разтаргненні
На Пана Тадэуша усперлася рамені.
Перапрасіўшы яго грэшна, на месцы сваём села
Помяж нім і Дзядзькой, але ніц не ела,
Толька сябе вахлявала, то вахляра тронак
Круціла, то каўнерык з брабанскіх каронак
Папраўляла, то лёгкім дотыкам ручкі
Перабірала пуклі валос і ясных стужак пучкі.
Можа мінут з чатыры пярэрвы у размовах была,
Но памалу гутарка у канцы стала з ціха аджыла,
А патом паслышалісь у поўголас размовы;
Мужчыны разпраўлялі аб дзісейшы ловы.
Асэсар з Рэентам спорылі упарта
За некаго порсткаго і кусога харта,
Катораго Пан Рэент вельмі выхваляў
Даказывая, што ён сам зайца дагнаў.
А Асэсар цвердзіў Рэенту для злосці,
Што харту Сакалу даў ту хвалу хтосьці.
Пытанасяж інных, затым ўсе з кола
Пахвалялі то Кусога, то харта Сакола,
Адны як знаўцы, другія як сведкі.
Судз’я на другом канцы, да новай суседкі
Азваўся з ціха: “даруйце, мы мусілі сесці,
Не можна была вячэры пазней есці,
Далёка у поле галодны госці хадзілі,
Я думаў не прыйдзеш да столу у хвілі”.
Тое сказаўшы, з Падкаморым пры поўным кяліху
Аб справах палітычных гаварыў паціху.

Пакуль на двух канцах стала рабілася ўсё тое,
Пан Тадэуш прыглядываўся незнаёмай, снуў дзела другое:
Прыпомніў ён, што за першым на места ўзглядам
Угадаў, хто сядзе каля яго радам.
Пачарвянеў, сэрца у яго біла незвычайна;
Так і ўсе дамыслы развязалісь тайна;
Мусіць была сужэна каб пры яго боку
Села тая красуля відзена па змроку:
Праўда, паказалася цяпер якбы вызша якая,
Бо убрана, а строй вышыць і змняйшае;
А у гэтай кручы, звіўшыся у сплоты?
Колер мусіў ад лучоў сонца паходзіць,
Бо захад яго на ўсём чырвонасць родзіць.
Твары тагды не згледзеў, вельмі скора знікла,
Але думка твар красулі адгадываць звыкла,
Мысліў што пэўне чорны у ей вачата,
Бела твар, а усты красны як вішні блізнята:
Усты, вочы і твар нашоў падобны у гэтай,
Но у веку хыба разнілася з той кабетай;
Агароднічка здавалася як малада дзявіца,
А пані тая статна, зрэла маладзіца.
Но маладзёж красы матрык не пытае,
Ей была жанчына так і маладая,
Хлопцу кажна пекнасць здаецца равясніцай,
А невіннаму кажна каханка дзявіцай.