Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

Тадэуш хоць блізка двадцаць год сабе лічыў,
І ад дзяцінства у Вільні вялікам месце жыў,
Меў аднак ксяндза за дазорца, што яго сцярог
І к даўнейшай строгасці прыўчаць мог.
Затым Тадэуш у стораны свае радзінны
Прывёз душу чысту, сэрца жыва і мыслі нявінны;
Але разам і не малу хэнтку да сваяволі.
Перш наперш задумаў даць свабоду волі;
Ужываць сколька можна у той час спакойны,
Бо ведаў што малады, рэзвы і прыстойны;
А у спадку яму далі здароўя радзіцы.
Называўся Сапліца, а ўсеж Сапліцы
Як вядома крэпкі, атылы і сільны,
Да жаўнеркі так веле, да наук менш пільны.

Тадэуш ад родзічаў сваіх не адстаў,
Добра ездзіў на кані і пяхотам драў.
Туп не быў, но і за науку не хапіўся,
Хоць дзяцька на выхаванне ўцаля не скупіўся.
Ён радней гуляць са стрэльбай, чы шабляй махаць;
Ведаў што да войска менася яго аддаць,
Што у тэстаменце бацькі такая была воля;
Дык шукаў за бубнам седзячы у школе.
Але дзядзьцы захацелася той замер змяніць,
Справадзіць братаніча і яго жаніць
Даўшы гаспадарку; абяцаў на пачатак
Выдзеліць малую вёску, а патом цалы свой дастатак.

Тыя ўсе Тадэуша цноты і залеты
Сцягнулі взрок саседкі, уважнай кабеты.
Змерала яго пастаць кшталтну і высоку,
Яго рамёны сільны, яго грудзь шыроку,
І у твар зірнула, з каторай вытрыскаў руменяц
Як толька з ей вачыма спадкаўся младзенец;
Бо ад першай баязні саўсім волен стаў,
А у взроку яго смелым баш агонь палаў,
Тож глядзела і яна і чатыры вочы здатны
Гарэлі проціў сябе як свечкі раратны.
Яна перша па французку зачала размовы;
З гораду вярнуўся, са школы, дык аб ксёнжкі новы,
Аб аўтароў пытала Тадэуша зданя
І з атветаў выцягівала новыя пытання;
Але ж як аб малярстве стала гаварыць,
Аб музыца, танцах, як разьбу рабіць;
Так даказала тым што знае роўна пэнзаль, ноты і друкі;
Тадэуш аж аслупеў бачучы столька наукі,
Каб не астацца у дурнях вельмі баяўся,
І мэрам школьны блазан перад учыцелем, якаўся
Шчасцем што учыцель ладны і не строгі;
Дагадалася суседка прычыны яго трывогі,
Стала казаць аб рэчах менш трудных:
Аб вейскаго пажыцця клапотах нудных,
Як бавіцца трэба, час доўгі дзяліць,
Кабы на ўсі вясялей можна была жыць.
Тадэуш атказываў смела і рэч ішла далей,
У поў гадзіны былі ўжо саўсім пауфалей;
Зачаліся нават малыя спрэчкі і жарты, як трэба,
Урэшце яна палажыла перад нім тры галачкі з хлеба,
Тры асобы на выбар; узяў найбліжшую з гэнай траянкі,
А на тое зморшчыліся дзве падкамаранкі.