Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

Саседка засмяяўшысь нічога не сказала,
Каго тая шчасліва галка азначала.
Іначай бавіліся на другом канцы стола,
Бо там узмагліся нагла староннікі Сакала,
На парт’ю Кусога без літосці узселі,
Спор быў жаркі, аж патравы астатняй не елі,
Толька паўстаўшы пілі і кажны у клутню удаўся,
А найбольш пан Рэент, як цецярук разбалбатаўся;
Зачаўшы ён раз сваё без прэрвы ўсё такуе,
І ўсяк скрыўляясь, славамі рэч малюе.
(Пан Рэент Балеста калісь адвакатам быў,
За то званы казнадзеям што крывіцца любіў).
Цяпер рукі пры баках, заткнуў у тыл локці,
З пад рамёнаў выткнуў пальцы і доўгія ногці,
Прадстаўляе два смычы хортаў, от якім абразам
Канчаў свой разказ: “Вычга! Пусцілі мы разам
Я і Асэсар у месце, як два куркі дубальтоўкі
Спускаюць адным пальцам без астаноўкі;
Вычга! пашлі; заяц як струна шмык! у поле,
А пальцы яго дзіўна удаваць хортаў сталі).
Сабакі туж і гэт ад лесу шмат адагналі:
Сакол на перадзе, порсткі пес, гарачы без патолкі,
Перагнаў Кусога, на палец, от столькі,
Я знаў што спудлую; шарак грач не ляда,
Чхаў нібы проста у поле, за нім сабак грамада;
Грач шарак! зчуўшы хортаў сабраўшыхся да купы,
Пстрык казёлка на права, за нім сабакі глупы,
А ён зноў файт у лева, як вытня два сусы,
Псы за нім файт на лева, ён у лес, а мой Кусы
Цап!!”. Так крычучы пан Рэент к сталу пахыліўся,
Да другой яго стараны з пальцамі дабіўся
І “Цап” враснуў Тадэушу над самым яго ухам;
Тадэуш і суседка таго крыку выбухам
Спужаны знянацка пасярод размовы,
Адвярнулі мімавольна ад сябе галовы,
(Якбы вярхушкі дрэў што злучаны сполам
Блізка сябе быўшы устэч нагла папяліся),
А дзве твары адным руменцам абліліся.

Тадэуш каб не здрадзіць свайго растаргнення,
Кажа: “Праўда мой Рэенце, праўда без вантпення,
Кусы хорт пекны, кшталтны, калі б толька хвытны…”
“Хвытны? крыкнуў пан Рэент, мой хорт фаварытны
Каб не меў быць хвытны?” Дык Тадэуш знову
Цешыўся што так пекны сабака не мае нарову,
І стаў будта вельмі жалаваць,
Што не меў часу яго цноты лепш пазнаць.

На тое уздрогнуў Асэсар, пусціў з рук кялішак
І уткнуў у Тадэуша ўзрок як базылішак.
Асэсар менш крыклівы і меней рухавы
Ад Раента, шчуплейшы і малы з паставы,
Но страшны на вечарынцы, радзе і сайміку,
Бо казалі мае жала у сваём языку.
І так даўціпныя жарцікі умеў прыкладаць,
Што можна б у каляндары іх надрукаваць:
Усе зласлівы, востры. Колісь чалавек дастатні,
Но маёнтак сваіх бацькаў і братні
Прагуляў фігуруя на велікам свеце:
Цяпер стаў на каронну службу, каб значыць у павеце.