Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

Любіў вельмі мысліўства для мілай забавы,
А можа за тым што голас трубкі і відак аблавы
Прыпаміналі яму леты маладыя,
Як меў стральцоў багата, сабагі легія;
Цяпер са ўсей псярні таквеле два харты жывуць,
Да і то аднаму саўсім ганьбу даюць.
Трэба і тое ведаць, што ён Талімене
Падслужываў і нібы кахаўся у ней шалене,
Дык яму стала жудка і думаў: лепей бы была марудзіць,
А то баш, яна другую ўжо рыбку вудзіць.
У той мыслі збліжыўся і звольна глядзячы фаварыты
Кажа з усмехам, а быў то смех ядавіты:
“Слаўну Акадэмію маеце Панове у Вільне,
Но з катэдры аб хортах мусіць учаць мыльне,
Іначай судзяць аб ніх Кракаў і Варшава
І наша весь. У нас ёсць прыказка цікава:
Хорт без хваста як шляхціц без ураду;
Хвост хортам памагае гнаць да ладу,
А Пан кусасць уважаеш за добру прымету?
Зрэшты можам на Цётку Панску здаць квест’ю гэту.
Хоць Пані Талімена мяшкала у сталіцы,
І нядаўна прабывае у нашай акаліцы,
Аднак лепш маладых мысліўцаў у ловах дагодзіць,
Так то наука сама з гадамі прыходзіць”.

Тадэуш, на катораго з нячайку паў
Такі гром, паўстаў змяшаны і хвільку маўчаў
Гледзячы на салюбоўніка у страшнам, строгам гуморы.
Аж шчасцям двойчы кіхнуў Падкаморы.
“Віват!” крыкнулі ўсе; а ён кланяцца ўсім стаў
І звольна пальцамі у табакерку даў.
Табакера залатая, з брылянтаў аправа,
А пасярод ей быў партрэт караля Станіслава.
Сам кароль войцу Падкамораго яё дараваў,
А па бадзьцы Падкаморы як спадак важны узяў
Дзвон у яё значыў, што хоча гаварыць,
Замоўклі ўсе і ніхто не смеў уст атварыць.
Он прамовіў: “Вяльможна Шляхта, Браты Дабрадзеі,
Для папісу мысліўскаго ёсць таквеле кнеі;
Судзіць такіх спраў дома, ніяк мы не можам
І пасядзэнне наша на заўтра адложым.
Я дальшых спорак старонам нават не пазволю;
Возны! дай знаць што адкладываем справу на заўтра у поле.
Заўтра Граф з цалым мысліўствам прыедзе,
І Вашаць Судз’я з намі рушыш, мой суседзе,
І Пані Талімена, Паненкі і Пані,
Будам ўсе на вялікам, раднам паляванні;
Такжа і Пан Войскі ад таварыства не адстане у дому”.
Тое кажучы табакерку падаваў старому.

Войскі на канцы вострам сярод лаўцоў сядзеў,
Вочы змружыўшы слухаў, казаць не хацеў.
Маладзёж не раз пыталася аб яго здання,
Бо ніхто над яго не знаў паляванне,
Но ён моўча шчыпту ўзяту з табакеры важыў з укоса
У пальцах і доўга думаў пакуль пацягнуў да носа,