Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Кіхнуў, аж цэла ізба залягла эхам,
І патрасая галавою выгаварыў з горкім усмехам:
“О, якія ж для мяне смуткі і дзівы!
Штобы аб том сказалі старыя мыслівы?
Бачучы як столька шляхты, столька паноў госці,
Маюць судзіць споры аб сабачам хвосце;
Штобы сказаў на тое стары Райтан, калі б жыць ён мог?
Вярнуўся б да Ляховіч і у гробе б лёг!
Што б сказаў Ваявода Несялоўскі стары,
У катораго і цяпер першыя у свеце агары,
І мае стральцоў дзвесце абычаем Панскім,
Да сто вазоў сецей у замку Варанчанскім,
А столька ўжо лет як мніх у сваём дварэ сяздіць
І на ніякам паляванні, прошаны, не хоча быць;
Самому Белапятровічу саўсім атказаў,
Бо і што ж бы на нашых паляваннях страляў?
Пекна б была слава калі б Пан такі
Ведля дзісейшай моды ганяў шаракі.
За маіх часаў, панове, на языку стралецкім
Дзік, мядзведзь, лось, воўк быў зверам шляхецкім,
А звер нямеўшы клоў, рогаў і пазураў
Аставаўся для платных слуг і дворскіх цюраў.
Ніводзін Пан не захацеў бы ўзяць у рукі стрэльбы той,
Каторую зганьбілі сыплючы дробны шрот на набой!
Праўда, трымана харты, бо варочаясь з палявання бывае,
Што з пад каня бедны заяц памыкае.
Тагды для забаўкі за нім пускана смычы
І конна за німі гналі малыя панічы
Перад вачыма бацькоў, каторыя пагоні тых
Якбы і не бачылі, штож спорыць аб ніх!
Затым нех Ясна Вяльможны Падкаморы рачыць
Вярнуць свае прыказы і нех мне выбачыць,
Што не магу ехаць на такое паляванне,
На каторам ніколі мая нага не паўстане!
Я завуся Грачэха, а ад караля Леха
Жадан за зайцамі не ездзіў Грачэха”.

Тут смех маладзёжы мова Войскаго заглушыў,
Устана ад столу; першы Падкаморы рушыў,
Яму з веку і старшэнства належыць зашчыт той.
Ідучы кланяўся дамам, старцам і дружыне маладой.
За нім шоў квастар, Судз’я туж пры Барнардыне,
Судз’я пры парозе даў руку Падкамарыне,
Тадэуш Талімене, Асэсар Крайчанцы,
А Пан Рэент на канцы Войской Грачэшчанцы.

Тадэуш з сколькімі гасцьмі пашоў да стадолы,
Чуўся памяшаны, злы і невясёлы,
Разбіраў у мыслях быўшыя здарэння:
Тая стрэча і на вячэры пры боку саседкі сядзенне;
Найбольш яму слова “Цётка” каля вуха
Звінела цёнгла нібы напрыкрана муха.
Прагнуў у Вознаго лепей разпытацца
Аб Талімене, но не мог спаткацца;
Войскаго такжа не бачыў, бо ўраз па вячэры
Слугі пашлі за гасцьмі на іх кватэры