Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

Каб усё прыгатаваць ім добра для спачынку.
Старыя і дамы спалі у дворскам будынку,
А Тадэушу сказана, каб па гаспадарскай волі
Размясціў маладзёж на сене у стадоле.

За поўгадзіны была так глуха у цэлым дворы,
Як калі перазвоняць на пацер у кляшторы;
Цішу тую голас варты толька прарываў.
Ўсе паснулі. Судз’я аднак не спаў,
Бо гаспадару трэба ж думаць аб выправе
У поле і як у дому дагадзіць забаве.
Даў прыказы аканомам, вайтам і гуменным,
Пісарам, ахмістрыні, стральцам і стаенным,
І мусеў рахункі ўсе дзённы разглядаць.
Нарэшце сказаў Вознаму, што пара уж спаць.
Яму Возны развязаў пас слуцкі, пас літы,
Пры каторам свецяць густа кутасы як кіты;
З адной стараны златаглоў у парпуровы квяты,
На выварат ядваб чорны, пасрыбраны у краты,
Пас такі можна класць на патрэбу усяку:
Златаглоў на святкі, ядваб у жалобу яку.
Толька возны умеў той пас вязаць і складаць:
Уласне ж рабіў тое і кончыў казаць:

“Што ж злога што паставілі сталы у замчыску,
Ніхто на том не страціў, а Пан будзеш у зыску;
Бо прэця аб той замак усё ж вядзецца справа.
Мы сягодня да замку маем сваё права,
І міма стараны праціўнай вяліку заядласць,
Дакажу што замчыска мы узялі у пасядласць.
Усяк хто да замку вячэраць запрашае госці
Даводзіць што там мае уласнасць, а не хтосьці,
Нават сведкі праціўнікаў прыгодны для нас,
Я помню была тое колісь ўжо не раз”.
Судз’я заснуў, а Возны ціха вышаў з сені,
Сеў пры швечцы і выняў ксёнжачку з кяшэні:
Каторая заўжды служыла як Алтарык Злоты
У дому і у дарозе яму для ахвоты.
Трыбунальскі гэта меты “вакандай” празваны.
У ніх парадкам судавым пазапісываны
Тыя справы, што Возны сам вызваў перад судамі,
Прастым людзям ваканда здаецца імён спісам,
Но Вознаму яна успанялым спраў зарысам.
Дык чытаў і думаў: Агінскі з Вісгірдам,
Дамініканы з Рымшай, Рымша з Вішагірдам,
Радзівіл з Варашчакай, Гедрайц з Рудалтоўскім,
Малеўскі з Міцкевічам і урэшце Сопліца з Графам.
Пераглядае ўсё тое не трафам
Прыводзіў сабе на памяць ўсе вялікі справы,
І сталі яму у вачах: суд, староны і сведкі цікавы;
І бачыў сам сябе у жупане белым,
У гранатовым кантушу перад трыбуналам цэлым,
Як адной рукой апёрты на шаблі, другою на стале
Прызывая стораны казаў: “Уцішцеся ўсе!”
З такімі думкамі кончыўшы пацер вячэрні, памалу
Заснуў апошні у Літве Возны трыбуналу.

Такія былі забавы, споры у оны лета
Сярод ціхай всі літоўскай; калі рэшта света