Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

Танула у крві і слёзах, калі той муж вайны Бог
Акружоны збройным войскам з галавы да ног,
Упрогшы у свій рыдван арлоў златых і срэбрных,
Ад пушч Лібійскіх да Альп паднебных
Пускаў гром за громам: у піраміды, у Табор,
У Марэнга, Улм, Пустэрліц. Звыценствы і забор
Беглі перад нім, за нім. Столькіх дзел слава
Бярэмянна імянамі рыцараў, цікава
Ішла ад Нілу з гукам на поўнач, пакуль ля Нёмна
Не адперла яё Москвы сіла агромна,
Бараняшча Літву зялеза мурамі
На весць страшну для Рассеі як заразы знамя.

Прэцяж не раз навіна, нібы камень з неба,
Спадала у Літву; часта дзед прасіўшы хлеба,
Без рукі, альба нагі, дастаўшы сколька можна
Стаяў і азіраўся кругом астарожна,
А як не убачыў маскоўскіх жаўнераў,
Ані ярмолак, ані чырвоных каўнераў,
Тагды прызнаваўся за лег’яністу,
Што прынёс старыя косці у зямлю айчысту,
Каторай ўжо бараніць не мог – як жа яго той час цала
Сямейка Панска і яго чалядка сціскала,
Заліваясь слёзамі! а ён сеўшы за сталом ўраз
Вёў вой дзіўнейшы ад баек разказ:
Аб Янарала Дамброўскам што з Валоскаго края
Зараз з войскам у Польшчу пераступае,
Як ён землякоў грамадзіць на Ламбардскам поле,
Як Князевіч дае прыказы аж на капітолі,
І ваяка, выдзертых патомкам Цазараў
Кінуў у вочы Французам сто крвавых штандараў;
Як замчаў Ябланоўскі там дзе перац расце,
Гдзе робяць цукар і у вечнай вясне
Цвітуць лясы пахучы, гдзе з лег’яй Дунаю
Водз наш мурынаў громіць і тэнскніць да краю.
Мовы старца кружылісь усюды пакрыёму;
Дзяцюк калі іх зчуў, знікаў нагла з дому,
Лясамі і багнамі скрадаўся таёмна,
Гнаны праз Маскалёў, скакаў у воды Нёмна
І нырцом да берагу ксензтва Варшаўскаго плыў,
А там ўжо вітаны міла за “калегу” слыў.
Но пакуль пашоў, ускочыўшы на узгорак з камення,
Кажа Маскалём праз Нёман: “да абачэння!”
Так перакраліся: Гарэцкі, Пац і Абуховіч,
Межаеўскі, Брахоцкі і Барнатовічы,
Купсць, Гедымін і другія – да хтож іх злічыць;
Астаўлялі бацькоў і зямлю кахану,
І маёнткі, каторы на казну услед забірана…

Часам у Літву з чужога кляштору, кватар, як яго звана,
Прышоў і пазнаўшы бліжэй двару Пана
Паказаў яму газэту выпароўшы яё з шкаплера:
Там стаяла выпісана і лічба жаўнера,
І водзаў вайсковых і бітвы іх знаны,
Гдзе каторы звыценжыў альба пахаваны.
После многіх лет першы раз радзіна
Мела гэтак весць аб жыцці, хвале, смерці сына;
Надзявана жалобу не смее казаць
Па ком яна; аднак умелі адгадаць
Суседзі; і толька ціхі паноў смутак
Альба радасць былі знакам іх чутак.