Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

Такім квастарам тайным быў Рабак падобна
Часта ён з панам Судз’ёю гаварыў асобна,
Заўжды па тых размовах якаясь навіна
Разышлася у суседстве. Пастаць Барнардына
Паказывала, што мніх той не знаўша у каптуры
Хадзіў і не у кляшторным састарэўся муры.
Меў ён над правым вухам, троха ніжай скроні,
Шраму, выцятай шкуры у шыракосць далоні,
І у барадзе след нядаўні ад пікі, чы па стрэле,
Ран тых не дастаў пэўна чытая мшал у касцеле.
Але не толька яго грозны взрок і блізны
Но і сам рух і голас меў штось з жаўнершчызны.

У мшы, пры алтары калі з паднятымі рукамі
Абярнуўся да народу каб казаць “Пан з вамі”
То звыкла так зручна скруціўся адным разам,
Якбы у радох войска, за вадза прыказам,
А словы літургіі сказаў такім тонам
Да люду, як афіцэр перад швадронам:
Пасцерагалі тое і хлопцы, мшальны паслугачы,
Справы тожа палітычны знаў Рабак інашай
Ніж Святых жывоты, а едучы па квэсце
Часта станавіўся у павятовым месце;
Меў там поўна інтарэсаў: то лісты адбіраў,
Каторых ніколі пры чужых людзях не чытаў,
То пасланцоў моўчкам слаў у месцы невядомы,
Ездзіў цёнгла па ночы у двары знаёмы,
З шляхтой меў якіясь шэпты уставічны.
Вытаптаў кругом вёскі акалічны
І у карчмах з мужыкамі многа разпраўляў
Аб чужых краях, што таквеле знаў.
Цяпер як ўсе спалі, к судз’і пайці мог
І доўга жупіў. Выходзячы асцярог
Што не будзе на мшы аблаўнай, бо заўтра нядзеля
І ён мусіць у парафяльнам научаць касцеля,
Но будзе павароту стральцоў у карчме чакаць
А як скора не вернуцца, прыток іх шукаць.

Канец першай кнігі.