Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная

I
ГАСПАДАРСТВА

ПАЯСНЕННЕ РЭЧЫ ПЕРШАЙ КНІГІ
Сардэчнае слова да дарагой Літвы. Паварот паніча дамоў. Спатканне яго з дзявіцай у пакою і з другою пры абедным сталу. Важная навука Суддзі аб грэшнасці. Увагі Падкаморага над модамі. Пачатак споркі за сабак: Кусога і Сакала. Горкая прымаўка Войскага да мысліўцаў. Апошні Возны Судавога трыбуналу. Узгляд палітычны на тагдашнюю Літву і Еўропу. Ксёндз Рабак

Літва! Мая Айчына! Ты здароўю роўна,
Таквеле той цябе ацэніць, хто, пажыўшы поўна,
Цябе ўтраціў! Цяпер красу тваю я лепей знаю
І апішу, бо цяжка па табе скучаю.
Найсвентша Панна! Што бароніш Чанстаховы яснай,
Свеціш у Вострай Браме ўласнай
І сцеражэш Навагрудак, стары наш горад жылы, —
– Ты помніш, як ратавала мяне із магілы,
Той час, як матулька са слязінай
Маліла аб апеку нада мной дзяцінай,
І я з немачы паўстаўшы хоць на слабу ногу
Бег да Тваіх прыстолаў падзякаваць Богу –
Такім жа цудам нас павернеш у зямельку родну;
Пакуль жа прыйдзе тое шчасце, дай ахвоту годну
Чыстым сэрцам успамінаць: Ласныя горкі края,
Зялёныя лугі гдзе Сіні Нёман праплывае,
Разлогі родных ніў, збожжам маляваных,
Залочаных пшаніцай, жытам пасрэбраных;
Гдзе жоўценька свірэпка, грэчка як снег бела,
Гдзе з краёў дзявочай дзяцеліна села,
А ўсё у зялёных межах, як у стужках мерам –
На ніх сядзяць зрэдка, ціха ігрушы шпалерам.

Сярод такіх ніў, над берагам ручаю,
На прыгорку невялікім, у бярозавым гаю
Стаяў колісь на падмурку шляхоцкі двор драўняны
Свяціліся здалёк сцены пабяляны
Тым больш, прыцёмна зелянявым колеры таполі,
Закрыўшых увосень, калі вецер у полі.
Дом мяшкальны невялікі, но ў нём ўсё прыгожа.
Прасторная стадола, пры ней стагі тры збожжа.
Бо пад страху не змясціўся гадавы ўжатак –
Знаць аколіца багата і родзіць наддатак.
Відна ж тое і з лічбы коп, уздоўж і папярок
Свяцяшчых, як зоркі, на ланя; відна з лічбы сох,
Арушчых учэсня дворскія мусіць папары,
Чарназёмныя палосы і пагной стары,
Упраўны так як у агародзе градкі:
Пэўня ж у дварэ дастатак і парадкі:
Бач і брама стаіць насцеж, здаецца галосіць
Што гасцінна, падарожных у гасціну просіць.

Уласня ж двуконнай брыкай паніч у дарожнам строі
Уехаў і акружыўшы дзядзінец звярнуў пад пакоі.
Высяў з павозу, а коні пакінуты самы
Пашлі звольна шчупаць траву з-пад брамы.
У дварэ пуста: бо дзверы ад ганку замкнуты