Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/5

Гэта старонка не была вычытаная

На клямкі, і ёны калкамі заткнуты.
Падарожны не бег на фальварак слуг пытаць,
Но сам адчыніў дом – жадаў яго вітаць.
Даўно дому не бачыў, бо ў далёкам месце
Учыўся, і канца наук даждаўся нарэшце.
Убег і вокам хцівым на сценах даўнейшых
Разглядае чула – баш другоў мілейшых.
Той сам усюды спрат, ты самы абіцця
З каторымі любіў гуляць ад павіцця;
Толька як юы меўшы, прасцейшы ніж колісь глядзелі.
І тыя ж самы партрэты на сценах віселі.
Тут Касцюшка у чамарцы кракоўскай, падняўшы вочы ў неба,
Дзержыць меч у двух руках, як да бітвы трэба,
Даляй у польскай шаце
Сядзіць Рэйтан, жалосны па айчыны страце,
Ў руццэ яго нож зверняны да лона,
А перад нім мудры кнігі: Федана, Катона.
Далей Ясінскі, дзяцюк пекны хоць насупны,
Прынём Карсак таварыш яго неадступны.
Пазнаў нават стары загар курантовы,
Стаячы у драўнянай шафе каля алковы,
І з радасцю дзіцячай торгнуў за шнурочак,
Штоб знаёмы Дамбраўскаго пачуць мазурочак…
Бегаў па цэлам доме, пакою шукаў,
У каторам быўшы дзіцям доўгі час мяшкаў.
Ушоў і папяціўся зірнуўшы з здзіўленнем на сцен прыметы.
Была ж бы гэта мяшканне кабеты?
Хто ж бы тут жыў? Дзядзька прэця не жанаты,
А цётка выбыла даўно у горад із хаты.
Гэта ж не ахмістрыні пакой, калі фартап’ян –
На нём нот і ксёнжак ляжыць цалы стан
Нібы бязладна, аднак воку міла!
Не старая мусіць ручка ўсё ж тут палажыла.
Туж і сукенка бела, свежа з калка знята
І да убрання, на крэсла парэнчу разпята.
А на вокнах вазоны з пахучымі зёлкі:
Гераніум, лаўкон’я, астры і фіолкі.
Падарожны стаў пад вокнам, бачыць нова дзіва:
У садзе, на краі гдзе расла крапіва
Цяпер кветны агародчык, сцежкамі абняты,
Поўны букетаў, травы ангельскай і мяты,
Платочак малы, драўняны, у дасені збіты,
Стужкамі стакротак сіяе павіты;
Відаць была і градка свежа палівана;
Ту ж стаяла поўна конаўка бляшана,
Но гдзе ж сама агароднічка вёртка?
Пэўне вышла, бо яшчэ калышэцца хвортка
Парушана от толька, а блізка ей відаць след голай ножкі –
- Мусіць была без чаравіка і панчошкі –
На пяску дробнам, сухом, белым накшталт снегу:
След выразны, хоць лёгкі, узгадна што у бегу
Хуткам аставіла яго малая ножка
Асобы датыкаўшай зямлі таквеле трошка.
Падарожны думаў доўга у аконцы стоя,
Павевам пахучых кветаў грудзі свае поя:
Галаву скланіў нізка аж к фіёлкам долі.
Гнаў цікавым взрокам па сцежках даволі
Аж зноў яго вочы на слядочках сталі,
І мысліў: чые б былі, ад каго паўсталі.