Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

На памятку што у вайну яго радзіўся),
Добра мой Тадэуш што нам нагадзіўся
Да дому, калі маям паненак веля.
Дзядзька хоча справіць табе вяселле;
Ёсць з чаго выбіраць; у нас таварыства лічна
Праз дзён колькі, бо ідзе справа гранічна,
Кабы кончыць даўні з панам графам спор
І пан граф мае заўтра сам прыбыць у двор.
Падкаморы ўжо прыехаў з дачкамі, з жаною,
Маладзёж пашла у лес бавіцца стральбою,
А старыя і кабеты жніва аглядаюць
Пад лесам і там пэўне на маладзёж чакаюць,
Пойдзем калі хочаш і спаткаем самы
Дзядзьку, падкаморства і шаноўны дамы.

Пан Войскі з Тадэушам пайшлі пад лес дарогай,
І ешча не здаволіўшысь гаманілі многа.
Сонца дабягае апошніх крэсаў неба
Свяціла менш, но шырай, як пад вечар трэба –
Багрова нібы твар гаспадара,
Катораму па працы адпачаць пара.
Ужо па над борам спусціўся круг лучысты,
Вяршэчкі дрэў палаюць, галайко і лісты
І ўсё як зліта разам, а бор аднак цямнее накшталт гмаху,
Хоць сонца над нім чырвона, баш пажар на даху.
Урэшце запала у глыб і бліснуўшы таквеле праз вецце,
Нібы праз акяніц шпары, пагасла на свеце,
І ўнэт сярпы звіняшчыя грамадна у полі,
І граблі сованы па лугох даволі
Сціхлі і сталі; такі звычай у Судзій пана;
У яго працаваць па захадзе заказана.
“Гаспадар света ведаў як доўга дзела рабіць трэба;
Сонца, яго работнік, калі сойдзе з неба,
Час і рольніку іці дамоў з поля”.
Як звык казаць пан Судз’я, а яго воля
Патсціваму аканому была свята,
То тож хоць на вазы збожжа накладаць зачата,
Аднак едуць не поўны сабе да стадолы,
І волікам уцеха што лягчэй коцяцца колы.

Уласна ж з лесу варочалась, весела у парадку
Таварыства цэла; малыя дзеці на пачатку
З дазорцам, патом шоў Судз’я з Падкамарынай,
Подле іх Падкаморы са сваей радзінай;
Панны туж за старшымі, а за німі з боку
Маладзёж абычайна, можа на поў кроку,
Так учыць грэчнасць: да парадку ніхто не прымушаў,
Ніхто мужчын і дам не устаўляў,
А кажды міма волі парадку дзяржаўся,
Бо судз’я у дому з старым абычаем знаўся
І ніколі не пазволіў хібіць у чомсь для веку,
Для розуму, урадзэння з ўладзай чалавеку,
Тым толкам, казаў ён, сям’і, народу слынуць,
З яго упадкам сям’і і народу гінуць…
Прывыкалі к таму ладу слугі дамавыя
І прыездны госць і крэўны і людзі другія,
Як толька пабывалі у судз’і вела мала –
- У яго тым звычаем ўсё падыхала.