Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

Кароткае была судз’і з братунічам вітанне;
Даў яму паважна руку для пацалавання,
І ў скронь пацалаваўшы міла правітаўся;
А хоць праз ўзглонд на госці не многа пытаўся,
Відаць жа была са слёз, каторыя вылотам кантуша
Абцёр скора, як любіў пана Тадэуша.

Услед за гаспадаром усё са жніва і бору
І з лук і з пашы варочалась разам да двору.
Тут чарада авец бэчыць, прэцца на уліцы
І узносіць хмару пылу; далей тырольскія цяліцы
З масянжнымі дзванками вольненька ідуць;
Там з лугу па пакосе мчаць коні і ржуць,
Усё бяжыць к студні, каторай журавель віляе,
Раз-ў-раз скрыпіць і ў карыта ваду налівае.
Судз’я хоць змардаваны, хоць пасярод госці,
Не забыўся гаспадарскай сваей павінносці,
Пабрэў к студні, бо найлепш з вечора, маспане,
Пазнаць гаспадару ў яком абора стане;
Дазору таго судз’я слугам ніколі не паручае –
Прыказку што “панска вока каня тучыць” добра знае.
Войкі з Возным Пратазым, у сені са свечкамі стаялі
І здалося якбы то сабе нешта прымаўлялі,
Бо ў нябытнасць Войскага Возны пакрыёму
Сказаў сталы з вячэрай павыносіць з дому
І паставіць іх скора пасярод замчыска,
Каторага руіны віднелісь пад лесам блізка.
Чаму ж тыя пераносіны? Пан Войскі крывіўся.
Перапрашаў судз’ю, а судз’я дзівіўся;
Но сталася ўжо: позна і трудна парадзіць,
Заволай гасцей перапрасіць, у пустку іх правадзіць.
Возны дарогай цёнгла тлумачыў
Для чога панскі распарадак перайначыў.
У дварэ, баш, задная ізба не мае той вялькосці
Каб магла памясціць столька годных госці;
У замку сень вяліка і скляпенне цэла,
А хоць рыса у адной сцяне, аднак з нею смела;
Вокны, праўда, пабіты, но ў летку без шкоды,
Блізкі же склеп служыць слубам для выгоды,
Так кажучы Войскі маргаў на Судз’ю і відаць была з міны,
Што меў і таіў іныя, важнейшыя прычыны.
На дзве тысячы крокаў замак стаяў за домам,
Аказалы будовай, паважны агромам,
Дзядзіцтва старажытнай радзіны Гарэшкаў;
Дзедзіч згінуў быў у часе краёвых замешкаў,
Маёнткі ўсе знішчоны саквестрамі ураду,
Усялякімі судамі, апекай без ладу
Перашлі у частцы на далёкіх крэўных па кудзелі.
А рэшту вярыцелі раздзяліць захацелі.
Замку жадан не узяў, бо у шляхоцкам стане
Трудна была кошт паносіць на яго утрыманне.
Но Граф, сусед блізкі, далёкі Гарэшкаў сваяк,
Паніч багаты, як вышаў толька з апекі, так
Прыехаўшы з ваяжу упадабаў тыя муры,
Затым, што будта яны гатыцкай архітактуры.
Хоць Судз’і дакумантамі стараўся праканаць,
Што архітэктам быў майстар з Вільні і не Немец знаць.