Старонка:Пан Тадэвуш у перакладзе А. Ельскага.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

Досць-жа Граф жадаў замку, а і у Судз’і самога
Радзілася таяж хэнць не ведаць для чога.
Пачалі працэсс у земстве, патом у судзе галоўным,
У санаце, зноў у земстве, у урадзе губэрскам да дзела стасоўным;
Урэшце после вялікіх коштаў і указаў лічных,
Справа вярнулася зноў да судоў гранічных.

Слушне казаў Войскі, што у сені замчыска
Змесцяцца судавыя, да госці з далёк і з блізка;
Сень вяліка як рафактар[1], з высокім скляпеннем
На філярах, падлога сажана каменнямі;
Сцены, праўда, без прыкрас, але мур весь гаран;
Тарчалі кругом рогі яленяў і саран
З надпісам, гдзе і калі ўсе яны пабіты;
Туж мысліўцаў гарбы на каменнях рыты,
І кажны выпісаны стаяў па іменні;
Герб Гарэшкаў Паўкозіч свяціў у скляпенні.

Увышлі госці парадкам і пасталі колам;
Падкаморы найвыжша браў месца за столам;
Яму з веку і старшэнства належыць зашчыт той;
Ідучы кланяўся дамам, старцам і дружыне маладой.
Прынём стаў ксёндз квастар, Судз’я туж пры Барнардыне.
Той сказаў кароткі пацер па лаціне;
Мужчынам подана гарэлка; тагды ўсе паселі,
І халаднік літоўскі маўча жвава елі.
Пан Тадэвуш маладзік, але правам госця
Высока сеў пры дамах обак Ягамосця;
Между нім і дзядзькай адно пазастала
Пустое месца, як будта когась наджыдала.
Дзядзька часта на тое месца, то на дзверы паглядаў,
І як-бы чыёгась прыйсця быў пэўны і чакаў.
І Тадэуш за дзядзькам взрок вадзіў к дзверам;
Што раз на месцы пустом вочы пасвіў сам.
Дзіўна рэч! Кругом твары дзявіц такіх,
Што мог-бы і каралевіч без стыда загледзяцца на ніх;
А Тадэуш там зыркае гдзе не села жадна.
Тое месца ёсць загадка, - маладзёж іх жадае;
Тадэуш разтаргнёны правя слоў не знае,
Ледзве штосьці прамовіў да падкамаранкі,
Не змяняе ей талерак, не лее у шклянкі
І паненак не бавіць праз грэчны размовы,
З каторых-бы пазнана што паніч мястовы.
Цягне яго таквеле, ненціць адно места тое,
Ён напоўніў яго мысляй, затым не пустое.
Па нём бегалі яго дагадкі без меры,
Як после дажджу жабкі у лугавой кватэры;
У мыслях яго адна крулюе пастаць, баш у пагоду
Лялея азёрна, скронь белу падняўша над воду.
Прыпомнілась Тадэушу: ўшэсце да камнаты
Парожнай як тое сядзенне; цікаванне праз квяты
Як праз голавы саседак; разгляданне у вокны садку,
Як цяпер у дзверы сені. Шукаў ён зноў слядку
Памяткі паўсталай па той пекнай ночцы,

  1. Рафактаром завуць вялікую ізбу па кляштарах, гдзе законнікі сходзяцца есці