Старонка:Пара пісаць гісторыю рэволюцыі.pdf/1

Гэта старонка не была вычытаная

За намі астаецца болей шасьці гадоў вялікай рзволюцыйнай чыннасьці рабочых і сялян Савецкае Беларусі. Гэта надзвычайны гістарычны час у разьвіцьці працоўнага народу, у разьвіцьці яго політычнага, экономічнага і культурнага жыцьця. За гэтыя гады рэволюцыі разам в суседнімі краямі Бела­русь перажыла столькі буйных соцыяльных парушэньняў, сколькі не налічвае яе ранейшая гісторыя працягам сотняў гадоў. Болей таго, у перажытай політычнай сытуацыі на долю Беларусі выпала перацярпець шмат гэткіх крутых зьмен і цяжкіх перыпэтыяў у бегу рэволюцыі, якіх ня бачылі другія Савец­кія рэспублікі. Блізкасьць фронту імпэрыялістычнай вайны, нямецкая і польская окупацыі, напад белагвардзейшчыны і інш. — унясдо ў гісторыю Беларусі багата асабістых, адпаведных яе гістарычнаму разьвіцьцю моман­таў. Шматлікая лічба гэтых спэцыфічных здарэньняў з дзядзіны нацыя­нальна-культурнага і нацыянальна-політычнага руху заняла ў гэтых шасьцёх гадох мінуўшчыны ня меншую часьціну агульна-рэволюцыйнага разьвіцьця Беларусі. Моманты гэткага роду тым болей цікавы, што, першае—яны служылі ўступамі да сучаснага становішча політычна-соцыяльнага выгляду Савецкай Беларусі, а, другое—што яны (моманты) прайшлі засуцэленыя пэ­рыяды свайго ўласнага жыцьця і адыходзілі ўбок. А бяз гэтых момантаў зусім нельга выясьніць твар перажытых стадыяў камуністычнага руху на Беларусі.

Пакуль яшчэ досыць шпарка йдэе далей рэвалюцыйны рух. Дынамічнае становішча перабудовы падставін соцыяльнага ладу ня спыняецца. Уздымы й пераскокі непамерна вялікага значэньня адмяняюць і сучасны нам шлях рэволюцыі. Калі прыглядацца да іх у хвілі цеганіны, у тэрмін адбываньня іх, то яны як-бы выглядаюць малымі, нават, мала прыметнымі. А толькі адыходзяць узад, як зразу вырастаюць у вагромністыя фактары. Але, ня гледзячы на іх вагромністасьць, і адпаведную значнасьць, гэтыя фак­тары зацямняюцца клапотамі і працаю надыходзячых зьявішч. Так што, часта-густа, трэці-чацьверты ў парадкавасьці гістарычны момант нашай чыннасьці хаваецца з вачэй, зьнікае, а яшчэ ранейшы зусім памірае. Тым болей гэта адносіцца да нашага патэнцыяльнага часу. Наступнае разьвіцьцё рэволюцыі, адцягае на сябе ўсю ўвагу, пхае ўперад, кідае па хібах бурля­чых хваль. У гэтых хвалях губяць сілу, а часта й жыцьцё, многія з тых плаўцоў, якія прыкладалі сілы і энэргію на разгойдваньне хваляў рэволюцыі. Адзначаныя прычыны могуць зрабіць тое, што многія гістарычнай важнасьці моманты ў бегу рэволюцыі прападуць для яе гісторыі. Бурлівы час рэволюцыйнае натугі адбываўся часта ў гэткіх умовах, калі ня было ніякае маж­лівасьці запісаць і захаваць яго цікавыя здарэньні. Далей нязьмерна многа згінула каштоўных дакумэнтаў.