Старонка:Пара пісаць гісторыю рэволюцыі.pdf/2

Гэта старонка была вычытаная

Але, ня гледзячы на гэта, пакуль яшчэ маецца шмат мажлівасьцяў многа што выратаваць. Гэтыя мажлівасьпі, перш усяго, заключаюцца ў на­стойyай патрэбе пачаць запісы перажытага. Павінен пераканацца кожны з удзельнікаў тых ці іншых значных для гісторыі і разьвіцьця рэволюцыі і работніча-сялянскага вызваленскага руху здарэньняў у тым, што кожны замах яго рукі патрэбен для гісторыі. Кожны нарыс, выпушчаны з агляду адпавед­нага моманту, калечыць цэласьць гісторыі. Адна забытая думка траціць сэнс і значнасьць доўга абдуманага пляну. Найболей, калі ня ўсе, з тых, хто прымаў удзел у гэткіх чыннасьцях, могуць аднавіць іх у памяці і запі­саць. Могуць, бадай, усе, але ня ўсе, далёка ня ўсе, адзнаюць, карыс­насьць гэтага для нашых пасьлядоўцаў, для іх дасканалага азнаямленьня з вялізарным здарэньнем у соцыяльным жыцьці чалавецтва, чым ёсьць Вялікая Расійская Рэволюцыя. Гэтага, да шкоды, у нас, у Савецкай Беларусі, балюча і ўтратна не дастае. Праўда, скажуць, што для многіх могуць знайсьціся тыя ці іншыя прычыны, якія вымушаюць пакуль сьціскацца, для якіх зна­ныя імі здарэньні казлытны ці занадта здаюцца сьвежымі, а таму й няцікавымі. Гэта адносіцца да галіны спэцыфічна нацыянальна-політычнага боку рэволюцыі на Беларусі. Панашаму гэта не правідловы пагляд. Як мы ўжо адмячалі, многа момантаў гэтага роду адыйшлі ў гісторыю і яны ня могуць быць прыкрымі цяпер для нікога, бо зразумела кожнаму, што абставіны для іх навекі зьнішчаны. Для прыкладу возьмем хоць-бы гісторыю нямец­кай окупацыі і політыку пры ёй беларускай рады, ці адносіны Бунду да ўстаноўчага збору і яго разгону, або вядомы Ўсебеларускі конгрэс у сьнежні 1917 году і яго роспуск і г. д. Адпаведных успамінаў у расійскай прэсе можна налічыць дзесяткамі (Колосов— «Былое».—Майскі— «Красная Новь», Я. Суханаў— Расійская Рэволюцыя. асоб. выданьне і інш.).

Што-ж датыча здарэньняў, належачых да агульна-рэволюцыйнага харак­тару, то тут пытаньне «щекотлнвости» зусім адпадае і ня мусіць нікога стрымліваць.

Болей таго, калі мы краном тут пытаньні аднаўленьня для запісу ў гісторыю болей раньніх момантаў рэволюцыйнага руху на Беларусі, напрык­лад, з часу заснаваньня Бунду або з часоў народавольніцтва—то тут ня можа быць ніякіх думак і на цень прыкрасьці для таго, хто запісвае. Усё-ж яшчэ дагэтуль не пачата раскопка і ў гэткіх багатых аналах непарушных скарбаў. Ляжыць нярухомым сыры матар‘ял, троху занесены на паперу, якая ці гіне ці, у лепшым выпадку, ляжыць у пукох, перавітай (або й не) шпа­гатам і схованай з вачэй падкага на гэта чытача, троху ў жывой памяці ўміраючых і ўносячых яе ад нас.

Калі мы паглядзім у бок варожага нам лягеру, у бок белагвардзей­шчыны й контр-рэволюцыі, то мы ўбачым, як старанна і ўважліва вядзе яна запісы гісторыі свае чыннасьці. Няма нігоднага дзеяньня контр-рэволюцыйнай буржуазеі, каб яна не да дробкі поўна не занесла яго на старонкі гі­сторыі... вядома, у сваім ружовым асьвятленьні. За якія два з нямногім гады, з часу «вялікага ўцёку» белагвардзейшчыны з падпаленай агнём рэволюцыі, замучанай ёю Расіі, яна (белагвардзейшчына) запаланіла загранічны кніжны ры­нак выданьнямі ўспамінаў розных вайсковых і грамадзянскіх правадыроў контррэволюцыі, пачынаючы ад Дэнікіна і канчаючы В. Чарновым. Канец самаўладзтва (Успаміны Родзянко), бунт і паўстаньне Карнілава (Гуль—Ледзяны паход), яго ўцёкі (Успаміны—гэн. Лукомскага), Рух Калчака, Дэнікіна (улас­ныя ўспаміны), Урангеля; наступ Юдэніча (запіскі Родзянко), інтэрвэнцыя, за­душэньне юльскага паўстаньня бальшавікоў, наступ Керанскага на Пецяр­бург (запіскі Керанскага), бунт чэха-славакаў, яраслаўскі мяцеж (успаміны