Старонка:Пара пісаць гісторыю рэволюцыі.pdf/3

Гэта старонка была вычытаная

Савінкава) і г. д. і г. д. Тоўстымі тонамі асобных выданьняў, спэцыяль­нымі зборнікамі (Архіў рэволюцыі), артыкуламі ў тоўстых і тонкіх часопісях («Современник», «Русская Мысль», «Русская Воля»). І няма сутрыманьня ў далейшым пісаньні й друкаваньні, у падрабязным вызнаньні.

Праўда, з леташняга году, з часу пастановы комуністычнай партыі закласьці цэнтральны «Істпарт», у цэнтры й на мясцох зьвернуты увага на выданьне зборнікаў і аб гісторыі партыі, а побач, пэўна, і гісторыі рэволю­цыі. Дзякуючы гэтаму ў Маскве і ў Пецярбурзе выдаюцца месячнікі ці двухмесячнікі: у Маскве—«Пролетарская Революция» (14 л.), у Пецярбурзе—«Красная Летопись». Апрача гэтага, выдана асобнымі назвамі да 30 вы­даньняў. Дэе-ня дзе (як Харкаў, Саратаў, Вітабск) таксама выпушчаны (у Харкаве выпушчаецца пэрыадычна) адзінкавыя зборнікі, але ўсяго гэтага так мала, што і ў тысячнай долі ім нельга вычарпаць таго, што выявіла сабою расійская рэволюцыя. Аднак і гэта многа, многа лепш, як нічога не зрабіць!

У нас, у Беларусі, бадай, нічога яшчэ ня зроблена ў гэтым кірунку. Усе напластаваньні рознагаліннага рэволюцыйнага рабочага руху амаль не закрануты апісаньнем, калі ня лічыць некаторых спробаў, складаючых не­калькі, зьмешчаных у «Былое» (Заслаўскі) і ў «Красная Летопись» (Бухбіндер), артыкулаў. Ды то адмечаныя аўтары кратаюць у сваіх артыкулах двух-трох момантаў работнічага руху на Беларусі да 19І7 году. З гэтага часу, бадай, не напісана ніггоднае абстойнае (грунтоўнае) працы, успаміну ці абгляду з так багатай раволюцыйнай чыннасьцю Беларусі. Ці пішацца кім што зараз—ня чутно. На шкоду ня ладзіцца пакуль і з арганізацыяй «Істпарта» Беларусі.

Дакуль-жа чакаць? Час не дазваляе адкладваць. Трэба брацца за пі­саньне гісторыі рэволюцыйнага руху на Беларусі! Ужо й так мы адсталі ад другіх на вельмі многа і ня рупіцца нагнаць— шкодна для самае справы рэволюцыі і для яе пазнаньня. «Хто не знаём з мінулым—ня варты су­часнага».

Дык будэем-жа выносіць на сьвет рэволюцыйны поступ мінулых дзён, каб можна было на чым пазнаваць.

З. Жылуновіч.