Старонка:Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народа.pdf/6

Старонка праверана

прошлая, сваю мову, абычай і убольшай часці пануючую веру; усе гэтыя кардынальныя стораны быту мае і беларускі народ.

Разгледзмо іх папарадку.

III

Мінаючы наша уласная імя „Беларусы“, аб уласнасці нашай катораго німа ніякай спрэчкі і, каторая мы спатыкаемо у пісьменах гісторыі ужэ у XII і XIII веках, — мы перэйдземо адразу к прагляду нашаго гісторычна-палітычнаго прошлаго.

Хоць нацыанальнае жыцьце часамі ідзде нязалежна ад жыцьця палітычнаго, аля падобная з’явіска зусім нянармальная, — аб шкоднасці яго мы скажэмо ніжэй, — усеж у першапачатку свайго быту кожны народ меу сваю палітычную самавладнасць, што і было важнымі, фундамэнтальнымі варункамі нацыанальнаго, т. е. культурна-паступоваго развіцьця данаго народу.

Гісторычна-палітычная прошлая беларускаго народу настолькі багата, што памры беларускі народ цяперь як нацыя, па ем бы астауся такі вялізарны памятнік, цень котораго ящэ многа вякоу гаварылаб аб сабе. Цяпер жэ, калі мы пачалі прабуджацца, памятнік прошлаго будзя для нас нашым лепшым светкам на права народу на самаадзначэньня.

Колькі слоу аб гэтым прошлым.

У глыбі вякоу, у нязапомныя часы нашы пращуры пасяліліся на сумнуй роднуй нашуй зямлі, гдзе жывем цяпер мы, 10-цімільенны беларускі народ. Прышлі яны на гэту зямлю з над Дунаю асобным племенем, раней за другія славянскія племены, у які час, гісторыя пакуль што ня устанавіла. На зарыж палітычнаго быту, т. е. у той час калі людзкая памяць магла быць пасведчана пісьменамі гісторыкау, мы спатыкаемо наш народ на досць паднятуй мэце грамадзянскаго і эканамічнаго развіцьця, у зраунаньню з акружаушымі яго народамі.

Народ наш у гэты час пачці увесь называуся адным імяням Крывіцкаго; пазней у яго улілося племя славянская дрэговіцкая, што жыло ад яго на захада-поудзень. Палітычным цэнтрам Крывіцкаго племені быу Полацк