Старонка:Пашылісь у дурні (1928).pdf/4

Гэта старонка не была вычытаная
ДЗЕЯ ПЕРШАЯ.

У канцы вуліцы з абодвух бакоў плецяны плот, за плотам відны хаты, паветкі, сьвіронкі, хлявы. Пад плотам лаўкі. З левага боку хата Куксы, с правага Драўкі. За хатаю Куксы-млын вадзяны. За хатаю Драўка кузьня.

ЗЬЯВА ПЕРШАЯ.

З МЛЫНА ВЫХОДЗІЦЬ КУКСА І АНТОН

Кукса. Даглядай, даглядай, кажу табе, лепш як свайго вока!

Антон. Ды ўжо-ж ня турбуйцеся, гаспадару, — я вам кажу, што ніхто вам так ня здолее дагадзіць, як я. Спадзявайцеся на мяне, як на каменную гару.

Кукса. Адно толькі таго ніяк не разьбяру: за што ты такую злосьць маеш да гэтага бабскага роду?

Антон. За што? Доўга казаць. Толькі то праўда, што абы згледзіў маладзіцу, або, хавай, Божа дзеўку, то так мяне з душы верне, як муху глынуўшы. А дачок нашых за тое самое цярпець не магу, што вас, гаспадар, надта палюбіў: дык шкадую я вас за тое, што вы з імі гэтулькі клопату маеце.

Кукса. Ох, праўда, што клопату!.. А ты-ж ня гневаешся на мяне, што я цябе ня раз ганяю? Антон. Да хавай Божа! Гаспадар мае права і спаць і гуляць, — на тое ён гаспадар; а парабак як дзень, так ноч павінен працаваць...

Кукса. Разумна, разумна мяркуеш!

Антон. З нашым братам, з парабкам, без лаянкі не абойдзешся. Біць нас трэба, ды яшчэ як, бо мы дурні...

Кукса. Тры месяцы ты ў мяне служыш, я ўжо цябе спадабаў, як роднага сына.

Антон. І я-ж скажу, што ня ведаю, ці любіў я свайго бацьку так, як вас люблю. (Пачакаушы). Даўно ужо хочацца папытаць вас, ведаю, што адну скажаце мне шчырую праўду: на вошта гэтыя самыя бабы на сьвет родзяцца?

Кукса. І то праўда—на што яны?

Антон. Здаецца без бабаў лепш было-б жыць на сьвеце.