Старонка:Паэмы (Бядуля, 1927).pdf/45

Гэта старонка не была вычытаная

І рыцар міру,
Рыцар тлустай глебы
Сьпявае песьні пры снапох у полі.
Нядаўна толькі кінуў дружку-стрэльбу:
На папялішчах будаваці трэба
Новую сялібу на раздольлі.

Сьпявайце песьні
Ў свьвята творчай працы!
То — сьвята Розуму,
То — сьвята адпачынку.
Хай кожны ў родным полі, ў роднай хаце
Падлічыць новае сваё багацьце
Пасьля мінулых царскіх злачынкаў.

Мінулі дні
Нявольніцкай прынукі.
Абхопім неба самалётным гудам.
Праз радыё,
Электрыку,
Навуку
Здабудзем шчасьце для сябе, для ўнукаў
Пад Савецкім вагнязорным цудам.

Кастрычнік

(7 лістапада (25-га кастрычніка) 1917 г.)

У лістападны дзень асеньні,
У дзень, спавіты туманамі,
Сяйбіт вясновага насеньня
Чырвоны сьцяг падняў над намі.

Паўстаньнем — вольніцай натхнёны,
Ён выгнаў вон агідных катаў;
Штыком — агнём пісаў законы,
Сярпом і молатам пячатаў.

Старому сьвету яму вырыў,
У міг адзін стварыў стагодзьдзі,
Памчаўся ўверх — у зорны вырай,
Яскравіў гымнамі ў народзе.