Старонка:Паэмы (Бядуля, 1927).pdf/46

Гэта старонка не была вычытаная

Вяшчун-прарок пабедных клічаў
Кіруе Арміяй Чырвонай.
Зазіхаціць сваім абліччам —
Трухлее крыж, нямеюць звоны.

Стучыць у брамніцы сусьвету,
Грыміць праз радыё ў прасторах,
Хто неабуты-неадзеты —
Віхром Кастрычніка віхорыць.

Вітаньні шле у далі-шыры
Праз агнявыя „аляльлюі“
Дрыжаць сусьветныя банкіры —
Апошні баль яны балююць.

Менск, 3/XI — 23 г.

|}