Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

— Эх, жыві, як папала…
А для жыцьця мала
Аднаго толькі хлеба.
Пагуляць-бы, душу адвясьці!..
Эх!.. пусьці!!!
На ўсходзе зардзелася неба:
Нібы золата, падаюць косы…
На зямлі — агнявыя палосы, —
Дзень новы, новыя ночы,
Век новы: агню, дыму, попелу…
Будзе шмат каму горача,
Нам толькі цёпла,
Дармо, што мы босыя!