Старонка:Паэмы (Чарот, 1928).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная


2

— Пажар на Усходзе!
Таварышы, ур-р-ра!
— Што вы, шалёныя, годзе!
Што вам ня шкода дабра?
Ўсё, што зьбіралі вякамі,
Сёньня марнее ў агні…
— Маўчы! Мы цябе кулакамі,
Чуеш?!! Ні-ні!
Цэрквы, палацы, харомы —
Памяць мінулага — з дымам!
Што не запалім мы — зломім!
Зьнізу наверх ўсё падымем!
Страшна вам? страшна?
Пажару агонь ломіць вочы?
Затое нам відна ўночы.
Ня леце крыві — не пагасьне.
Малецеся, грэшныя, небу,
Рукі ўгору узьняўшы,
Вас не паслухаюць хмары.
Таварышы!
Што нам трэба?
— Пажа-ары!