3
І пылае мур струхнелы, Іскры скачуць па страсе. Раптам вецер, вецер сьмелы, Крыж чырвоны нам нясе.
— Адным крыжам будзе болей, — Шэпча змучаны народ… На крыжы чытаюць „Воля“. — Братцы! Гляньце на Усход!
То-ж агонь, агонь збавеньня Нам нясе Чырвоны Крыж. — Братцы, песьню вызваленьня! Люд гаротны, што маўчыш?
Паняслася песьня волі Між лясоў густых, балот… І аб лепшай вольнай долі Стаў ля рэчкі пець чарот.