Старонка:Паўлінка (1927).pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

——— 28 ———


АГАТА. А сват, тудэма-сюдэма, ня сунься з сваім носам туды, куды цябе ня просяць. (Да Пранціся). Ідзем! Чуеш, ці не!...

ПРАНЦІСЬ (устаючы). Глупство, пане добрудзею, глупство. Мае мазгі спрытныя. На табе, вось-цо-да, паеду, собственно, дамоў.

АГАТА (выводзячы Пранціся). Бывайце здаровы! Пахвалёны Езус!... Падла гэты, ламака, нарабіў работы. (Выходзяць, а імі — Альжбета з клінком).

Зьява XIV-ая. Паўлінка — Сьцяпан.

СЬЦЯПАН. Ох, і даюцца-ж гэтыя сваякі ў знакі. Але, дзякуй Богу, дзьве дзюркі ў носе, і скончылося, — ужо пазбыўся.

ПАЎЛІНКА. А даўно гэта таткаў Гняды ўцёк з Лужанкі, і татка дамоў пехатоў прытрапаў?

СЬЦЯПАН. Што было, тое сплыло і болей, каханенькая-родненькая, ня будзе, як кажуць людзі.

ПАЎЛІНКА. Паглядзім! Заўтра кірмаш.

СЬЦЯПАН. Ня бойся, каханенькая-родненькая. Я кабылу злаўлю, але і ты глядзі, каб мне таго зяця злавіла, аб якім я табе сягоньня гаварыў.

ПАЎЛІНКА. Што ён конь, ці вол, каб я яго яшчэ мела лавіць.

СЬЦЯПАН. Ні конь і ні вол, а так сабе дойная жывёліна.

ПАЎЛІНКА. Дык татка яго і дойце, калі ён для вас такі дойны, а я і ня думаю.

СЬЦЯПАН. Нічагутанькі, каханенькая-родненькая. Надумаешся ваша, як пакармлю бярозавай кашай. Вось толькі, каб пагода была добрая,