…Нажамі… (баязьліва спыняецца)
Не, ён сам,
ён сам памерці захацеў…
А шалясьцела сенажаць…
Дождж біў градам…
Во… званы хаўтурныя зьвіняць…
паны зьбіраюцца… нарада…
народ ідзе… павесялеў…
нажамі…
Не, ён сам,
ён сам памерці захацеў…
∗ ∗
∗ |
Пяючы сумную песьню, павольна ўваходзяць чатыры дзяўчыны але угледзеўшы селяніна зараз-жа спынілі пяяць.
1-ая дзяўчына
Бедны, як любіў ён, як любіў ён сына,
працаваў, вучыцца можнасьць яму даў…
2-ая дзяўчына
Быў такі прыгожы… і адна хвіліна,
ад рукі няволі цяжка так сканаў.
(Падыходзе да селяніна, прыглажвае яму галаву, папараўляе вопратку. Селянін баязьліва адмахваецца рукамі з словамі: „не, ён сам, ён сам…“ дзяўчына яго супакойвае і незадоўга разам з ім выходзе).
3-яя дзяўчына
Эх, ты, доля-доля…
1-ая дзяўчына
Помста за цябе — затопіць у крыві…