Гэта старонка не была вычытаная
3-яя дзяўчына
Цяжкі крыж!.. прыдзі, прыдзі ты, воля,
прыдзі, і хоць хвілінку з намі пажыві.
4-ая дзяўчына
Калі уцёк туды Васіль Пятроў з Рыгорам, —
па іх сьлядох хацела бегчы я…
Але пашла-б, у хаце, шчэ больш гора!
Я асталася… а віна-ж чыя?
3-яя дзяўчына
У той-жа дзень Сымонаву Ганулю
прыехаўшы салдаты згубілі… наве к!..
цяжкі крыж…
1-ая дзяўчына
У ланцугі закулі,
жывёлай стаў няшчасны чалавек.
Ня веру я, каб так і асталося,
сягоньня, заўтра згіне гэты дым.
3-яя дзяўчына
Жыві і спадзявайся…
4-ая дзяўчына
Няўжо так давялося
нявольнікамі быць?
1-ая дзяўчына
О, прыдзе воля ўсім!
3-яя дзяўчына
Хадзем, дзяўчаты, вечарам блукацца,
хто ведае… а дома працы яшчэ шмат.