Гэта старонка не была вычытаная
Людовік
(даў крок уперад і яшчэ захацеў пакарыстацца сваім загадам)
Дамоў!..Хутчэй!..
Ігнат
(падышоўшы да Людовіка)
Над намі ты ўжо не ўладар!
(хлопцы хватаюць Людовіка і Марыну)
Ігнат
Пусьці яго! хай гляне, як агонь гуляе!
Людовік
Вы — слугі мне, і як?..
Ігнат
Я — твой слуга і на цябе вайною
хадзем, хто зможа!
(Ігнат цягне яго на сярэдзіну)
Марына
О, божа, зьлітуйся!..
Хлопцы
Забіць яго! Забіць! Даволі тут…
Забіць! Ў агонь яго! Сьмерць! Даволі
тут… Забіць…
З шумам-гоманам хватаюць паноў. Гасьне сьвет. Ціш. Зноў чуцен голас-кліч.
Б‘юць званы новых дзён!
Гэй, бедната, слухай!
Голас зьнікае. Паяўляецца сьвет… Прыгожы сонечны дзень. Па сярэдзіне стаіць Беларусь з сьцягам Волі ў руцэ:
Кавалкі кайданоў вісяць на яе руках. З аднаго і другога боку два радасных хлопчыкі працягваюць свае рукі к сьцягу Волі. Чуецца песьня „Ад веку мы спалі…“
Засхона