Гэта старонка не была вычытаная
Ігнат
Заўтра па ўсёй Беларусі
усе, як адзін атрад!
2-гі хлапец
Пачынаюць!
Ігнат
І ў гэтай завірусе
нам трэба ўсё, што ёсьць забраць…
4-ты хлапец
Калі сяляне пойдуць з намі…
2-гі хлапец
Сяляне будуць!
Галасы
Пераможам!
4-ты хлапец
Няхай жыве Чырвоны сьцяг!
3-ці хлапец
Беларусь ім ня стрыножыць!
4-ты хлапец
Выйдзем!
2-гі хлапец
На пераможны шлях!
Ігнат
У нас яшчэ адно пытаньне,
дзе назначыць заўтра збор?