Гэта старонка не была вычытаная
3-ці хлапец
Заўтра збор у нас ня ў тайне,
дык спаткацца ля Трох-Гор.
Ігнат
І адтуль, сабраўшы сілу,
толькі сьмела!
3-ці хлапец
Ня спужаць!
4-ты хлапец
Возьмем пана мы на вілы.
2-гі хлапец
І ўсыпем „дваццаць пяць“!
Сьвет гасьне, Паступова паяўляецца зноў.
∗
∗ ∗ |
Той-жа малады сасоньнік. Сонца кідаецца ў вечар. На ўзгорку сядзіць панскі пастух Тадэуш, а ля яго ў зеляніне сьпіць няпрытомны селянін. Тадэуш увабраны пастуховымі прыладамі.
Тадэуш
(глядзіць на селяніна)
Заўсёды сьпіць, і добра робіць,
чаго было вось вар‘яцець?
„Канаркі“ яго сына, трэба-ж час праводзіць,
адрэзалі язык, і загадалі пець.
Пасьля паапякалі маладыя пяты.
— Ну, танцуй, хлопаку, — той раве, ў іспуг…
Бізуном драцяным, праз плячо як кантнуў,
ня стрываў той доўга, ды й спусьціў свой дух…
Ну, а бацька з жалю дык і стаў вар‘ятам,