— Piernik! Piernik! паўтарыў вызаў пан з гузікамі.
— Я!.. адазвалася Мар‘я.
— Proszę tutaj… заве Судзьдзя. Выйшла. Уся дрыжыць. Твар зьбялеў… Першы раз і—за што?…
— Piernik się nie stawił — дакладвае Судзьдзе падыйшоўшы да столу пан з гузікамі.
— Wy Marja Bałasz? пытаецца Судзьдзя.
— Але, паночку… я. сьлязьліва мармоча спалоханая ў канец Мар‘я
— Powód się nie stawił. W podaniu nie prosi o rozpoznanie sprawy podczas jego nieobecności. Przysługuje Wam prawo prosić o umorzenie sprawy. Co powiecie?
— Дык я-ж пане Судзьдзяу… Я ня ведаю… Пернік… Дадушы ня ведаю нічога… За што ён мяне… Умарыць… Пернік… Скажэце калі ласка…
— Sprawę znacie: Piernik prosi o eksmisję Was. Czy chcecie by sprawę umorzono?
— Ой, пане Судзьдзя! якая Экс… Эксія… а Божанька мілы… За што яе марыць? Не разумею нічога… будзьце ласкавы разтлумачце… па людзкі…
— No, no! niema czego robić komedji. Rozumiecie aż nadto dobrze!
— Дальбог, пан судзьдзя! не разумею!… эксія… умарыць… Пернік… ужо саўсім з плачам енча кабета.
— Mówię językiem, który muszą wiedzieć wszyscy obywatelowie. A więc prosicie umorzyć?