— Я нічога ня ведаю, а плаціць трэба, кажа солтыс.
Сунулася ізноў па сусёдзям:
— Плаці, кажуць, нічога ня зробіш…
Хоцькі-ня хоцькі — прыйшлося заплаціць…
— А Божачка мой Божачка! А што-ж гэта такое? А які-ж гэта Пернік і за што ён здзекваецца нада мной?… галасіла баба, плоцячы грошы.
Прайшло некалькі месяцаў. Падыходзілі Каляды Аб Мар’іным Перніку і Эксіі пачалі ужо забывацца Нат‘ зладзілася замужства Мар‘і: вясельле мела быць на запусты.
Аж раптам, бы гром з яснага неба, на самыя каляды у хату Мар‘і — шасьць солтыс:
— Ізноў павестка табе Мар’я За тры тыдні яжджай у горад…
— Што?… здубела Мар’я,
— Ды так. Таксама: абвінавачаная.
— Абвінавачаная… ізноў… Яж заплаціла… Няўжо-ж Пернік?… Заламіла рукі кабета.
— Мо і Пернік. Хто яго ведае. Натварыла ты нешта, кажа солтыс.
— Вось табе і Мар’я: казалі суседкі. Відаць т‘кі і сапраўды умарыла некага Перніка…
I чутка аб тым, што Мар’ю ізноў цягнуць у суд — разам з імям Перніка — пайшла гуляць па вёсцы.