Старонка:Перцаў Скарына.pdf/1

Гэта старонка не была вычытаная

Дзейнасць Скарыны, як і кожнага іншага выдатнага грамадскага дзеяча, нельга разглядаць асобна ад той соцыяльнай і палітычнай абстаноўкі, у якой яна працякала. Пачатак XVІ стагоддзя характарызаваўся ажыўленнем грамадскай думкі і грамадскага жыцця ў Беларусі і Вялікім Княстве Літоўскім, пад уладай якога знаходзілася тады Беларусь. У адказ на феадальны прыгнёт з боку літоўскай і беларускай шляхты і магнатаў узнікалі сялянскія хваляванні ― пакуль яшчэ не прымаўшыя пагражаючых для феадальнага ладу размераў і не пера растаючыя ў шырокія народныя паўстанні. У гэты час, у сувязі з узмацненнем гарадскога самакіравання, павялічваўся пратэст мяшчанскага насельніцтва гарадоў супроць правоу і прывілегій шляхты і супроць самавольства ваяводаў, якія парушылі правы гарадскіх жыхароў на гандаль і саматужную вытворчасць. Узмацніўся таксама і нацыянальна-рэлігійны прыгнёт беларускага праваслаўнага насельніцтва з боку палякаў і літоўцаў-католікаў. Праваслаўнае беларускае насельніцтва гарадоў усяляк абмяжоўвалася ў правах па ўдзелу ў гарадскім самакіраванні, а у некаторых выпадках нават зусім пазбаўлялася гэ тых правоў.

Пачатак XVІ стагоддзя быў і часам рэфармацыйнага руху, які, паводле азначэння Энгельса, быў адным з рашучых сражэнняў еўрапейскай буржуазіі супроць феадалізма і, незалежна ад Захада, узнік на Усходзе Еўропы ў выглядзе ерэсі стрыгольнікаў, жыдоўствуючых, несцяжацеляў. Патрабаванні рэформы царквы, узнікшыя на захадзе і на усходзе, у розных выглядах і формах, знайшлі сваё адлюстравание у Беларусі і ў іншых месцах, дзе жыў і працаваў Скарына. Там-жа ўзніклі праяўленні і водгукі і некаторых гуманістычных ідэй-галоўным чынам праз «мірскія» літаратурныя творы у процілегласць ранейшым творам выключна царкоўнага напрамку.

Жыццё Скарыны супала з часам, калі ў Беларусі часткова нараджалася, а часткова ўжо ішла упорная барацьба супроць феадальных сіл і супроць царквы — асабліва каталіцкай, якая выступала ў абарону правоў феадалаў.

Да гэтай барацьбы далучыўся і Скарына. Яго дзейнасць была звязана пераважна з апазіцыяй гарадскіх маёмных класаў насельніцтва супроць каталіцкай царквы і яе дамаганняў на выключнае ўладанне адукаванасцю і ведамі. Біяграфічныя звесткі аб ім вельмі бедныя. Яго літаратурная, перакладніцкая і грамадская дзейнасць нам вядома толькі часткова, але, мяркуючы па яе характару, ён быў бліжэй за ўсё да тых умераных і заможных слаёў гарадскога мяшчанскага насельніцтва, якое імкнулася вырваць манаполію на адукаванасць з рук духавенства, наблізіць першакрыніцы хрысціянскай рэлігіі да шырокіх грамадскіх колаў, даць ім у рукі найбольш папулярныя царкоўныя кнігі і гэтым