Старонка:Перцаў Скарына.pdf/12

Гэта старонка не была вычытаная

не ішлі. Павесці-ж за сабой на рэволюцыйную барацьбу, сялян і плебейскія масы гарадоў яны не хацелі і не маглі. Скарына быў арганічна звязан іменна з гэтай часткай гараджан.

Галоўным прагрэсіўным бокам яго дзейнасці была скрытая ў ёй апазіцыя адукаванага міраніна супроць дамаганняў царквы на манапольнае ўладанне «божаскай ісцінай», ведамі. Апорай гэтай апазіцыі з'яўляліся брацтвы і органы гарадскога самакіравання, якія ўнушалі мяшчанству веру ў свае сілы, але веру недастатковую, таму што іх соцыяльная база была вузкай і прадстаўляла сабой абмежаванае кола заможных гараджан купцоў і часткова рамеснікаў. Гэтыя гараджане як і сам Скарына, прытрымліваліся яшчэ сярэдневяковага погляду, што ісціна і веды заключаны ў святым пісанні і што крыніца іх — біблія. Пры ўсёй сваёй абыякавасці да канфесіянальных пытанняў Скарына не праявіў ніякіх крытычных адносін да бібліі і не шукаў ведаў нідзе, апрача яе. Такім чынам, пошукі ведаў у бібліі не выводзілі яго на шырокі шлях атрымання ведаў за межамі бібліі. К дамаганням і прывілегіям царквы ён адносіўся адмоўна, падыходзячы да іх з пазіцыі адукаванага гараджаніна, ужо закранутага гуманістычнай верай у сілу асветы і адукацыі. Але акалічнасці склаліся так, шхто ў яго распараджэнні не было іншых сродкаў адукацыі і іншых крыніц ведаў апрача царкоўных кніг.

Усё гэта, вядома, ніколькі не выключае таго, што дзейнасць Скарыны была прагрэсіўнай, паколькі яна вырывала з рук духавенства манаполію быць адзіным адукаваным класам у Беларусі, рабіла біблію кнігай, якая служыла не толькі для царкоўнага ўжывання, але і для сведкага чытання і садзейнічала гэтым распаўсюджанню пісьменнасці і кнігі сярод шырокіх колаў беларускагa насельніцтва на зразумелай для яго мове.

Дзейнасць Скарыны дапамагала і развіццю беларускай літаратурнай мовы, бо ў далейшых літаратурных творах XVІ-XVІІ стагоддзяў яна усё больш вызвалялася ад старацаркоўных слоў і выразаў і ўсё больш набліжалася да жывой народнай мовы. У гэтым набліжэнні да народнай мовы была заслуга і Скарыны. Толькі пазней — з другой палавіны XVІІ стагоддзя, пад уплывам націску на беларускую мову з боку польска-каталіцкай агрэсіі, літаратурная мова Беларусі пачала паланізавацца, а жывая народная мова пачала разглядацца, як мова ніжэйшых класаў грамадства.

У сілу ўсяго гэтага мы маем права высока ставіць Скарыну ў радзе дзеячоў беларускай культуры. Яго заслуга, як абаронцы беларускай адукаванасці, хоць бы і абмежаванай рамкамі бібліі, як друкара, які садзейнічаў вытворчасці і пашырэнню такога магутнай сілы сродка, як друкаваная кніга, як беларускага патрыёта, горача любіўшага свой народ, як аднаго з дзеячоў у галіне фарміравання беларускай мовы, — надзвычайна вялікія.

Радзіма будзе заўсёды помніць яго, як выдатнейшага свайго дзеяча.