Старонка:Перцаў Скарына.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

біяграфіі Скарыны надзвычай няпоўныя. У 1530 годзе яго запрасіў да сябе ў Кенігсберг герцаг прускі, відаць, з мэтай выкарыстаць яго друкарскія веды. Герцаг высока цаніў Скарыну, называючы яго «выдатным і вялікай вучонасці мужам», чалавекам «непараўнальнага розуму» і т. п. Але прабыванне Скарыны ў Кенігсбергу было вельмі кароткатэрміновым. Ён пасварыўся з герцагам (можа быць з прычыны адказу друкаваць лютэранскія кнігі) і ў тым-жа 1530 годзе выехаў з Кенігсберга. З Кенігсберга ён тайна увёз аднаго яўрэя-друкара, мяркуючы, відаць, прадаўжаць займацца у Вільне выдавецкай справай. Аднак далейшая дзейнасць Скарыны пасля 1530 года застаецца невядомай. З аднаго дакумента відаць, што ён у 1535 годзе жыў яшчэ у Вільне, але умовы выдавецкай дзейнасці складаліся для яго неспрыяючыя: магчыма, што ў яго нехапала матэрыяльных сродкау. Можна думаць, што канчаткова падарваў яго добрабыт страшэнны пажар 1530 года у Вільне, які знішчыў 2/3 горада, у тым ліку, магчыма, і друкарню Скарыны. Калі ён памёр, нам невядома. Наурад ці дажыў ён да росквіту рэфармацыі ў Беларусі і Літве у 1550 годзе. Пры усёй сваёй дзейнай натуры ён не змог-бы не выказаць свае адносіны да яе.

Якія-ж мэты ставіў Скарына сваёй дзейнасцю?

Перш за ўсё ён хацеў даць сваім суайчыннікам-беларусам кнігу на зразумелай для іх мове. Яго нельга лічыць асветнікам у звычайным сэнсе гэтага слова, бо ён прытрымліваўся таго погляду, што біблія з'яўляецца галоўным і асноўным сродкам адукацыі, і не ставиу сабе мэтай распаўсюджвання новых і апазіцыйных у адносінах да феадальнага ладу і царкоўнага светапогляду ідэй. Свае пераклады біблейскіх кніг ён забяспечыў прадмовамі і пасляслоўямі, з якіх відаць, што біб лію ён лічыў крыніцай усякіх ведаў і быў перакананы, што яна адкры. зае «вялікія тайны» (прадмова да Кнігі ова), што у ёй захавана ўсялякая мудраць (прадмова да Кнігі Прытчаў Саламона) і што без пачарпання з яе «страху божыя», мудрасці і добрых звычаяў «не ёсць мошчна пачасціва (г. зн. чэсна) жыці людзем паспаліце на землі». У гэтых адносінах яго погляды зусім адпавядалі ўмераным поглядам заможнага мяшчанства таго часу, якое любіла за чытаннем бібліі праводзіць свае вечары і чэрпаць адтуль добрыя мыслі, неабходныя для «душнага (душы) спасення».

Алс нават у адносінах да царкоўных кніг у Скарыны былі новыя тэндэнцыі, характэрныя для прагрэсіўных гарадскіх колаў таго часу. Перш за ўсё, для «душнага спасення» і «размнажэння мудрасці» Скарына звярнуўся да першакрыніцы рэлігіі бібліі, а не да такога цёмнага і супярэчлівага матэрыялу, як богаслоўская і схаластычная сярэдневяковая літаратура. Як вядома, каталіцкая царква лічыла небяспечным даваць біблію у рукі простых людзей без адпаведных тлумачэнняў афіцыяльнай царквы. Рэлігійныя «ісціны» павінны былі паведамляцца веруючым у апрацаваным царквой выглядзе, ім унушалася думка, што самі яны без дапамогі царквы і яе прызнаных аўтарытэтаў зразумець і засвоіць біблейскую мудрасць не могуць. У дарэфармацыйны перыяд, з часу Гуса, па адносінах да бібліі, г. зн. У залежнасці ад таго, ці давалі яе міранам у рукі ці не давалі, адрознівалі ерэтыкаў ад прававерных. Такім чынам, у імкненні Скарыны пазнаёміць шырокія колы гараджан з самой бібліяй, а не з яе тлумачэннямі, адлюстроўваўся ўплыў на яго ерэтычных мыслей, выказаных яшчэ Гусам за сто год да Скарыны.

Недарма месцам сваёй перакладніцкай і друкарскай дзейнасці Скарына выбраў спачатку Прагу. У Празе яшчэ былі моцныя настроі гусізма і было больш бяспечна ў адносінах праследванняў з боку прадстаўнікоў каталіцкай улады. Апрача таго ў Чэхіі быу ужо зроблен поўны пераклад бібліі на народную чэшскую мову і выдадзен у друкаваным выглядзе. У Празе-ж існавалі і абшчыны багемскіх братоў