Старонка:Перцаў Скарына.pdf/8

Гэта старонка не была вычытаная

прадаўжальнікаў Гуса, якія вялі барацьбу супроць каталіцызма і ад якіх Скарына мог атрымаць абарону. Нарэшце ў Празе можна было знайсці і больш шырокія тэхнічныя магчымасці для кнігадрукавання, таму што друкарская справа тут навіной не з'яўлялася. Як бы там было, але выбар Скарыной Прагі месцам друкавання і перакладу бібліі гаворыць аб тым, што яшчэ да рэфармацыі ў Германіі і, відаць, пад уплывам гусізма ён ступіў на шлях, варожы каталіцкай царкве, на шлях, блізкі да ерэтычных дзеянняў і мыслей, хоць гэтыя мыслі і не выказваліся ім у пэўнай апазіцыйнай форме.

Другой прагрэсіўнай рысай Скарыны ў яго адносінах да царкоўнай літаратуры было тое, што ў бібліі ён шукаў не столькі сцвярджэння рэлігійных перакананнях, не столькі адкравенняў рэлігійных «ісцін», колькі ведаў па гісторыі, геаграфіі, прыродазнаўству, астраноміі і іншых навук. У сваіх заўвагах, дадзеных да перакладу бібліі, ён ніколі не выказвай цікавасці да пытанняў веравызнання і не імкнуўся на аснове бібліі абгрунтаваць тое ці іншае хрысціянскае веравызнанне. «Як бо Еўга (Ева) маці ўсіх людзей з косці спяшчага у раі Адама створана есць, тако і цэркаў Хрыстова-маці ўсіх хрысціян з боку вісячага на крэсце сына божыя совершэна есць, тако і ад цэрквы... веру ласкі і сілы крэшчаючэся прыімуем» (прадмова да «Песні песней»). На царкву ён глядзеў, як на агульную маці ўсіх хрысціян незалежна ад іх веравызнання і ў адносінах дагматычнай розніцы паміж каталіцтвам і праваслаўем праяўляў поўнае раўнадушша, нягледзячы на тое, што быў сам праваслаўным. У прадмове да кнігі «Прамудрасць Ісуса сына Сірaхава» ён пісаў: «Еліка крат у ней будзешы чэсці (чытаць), по кажном цені новага нечта навучышся чего ж чэсць прэд цем не умел. Уся бо Сaламонова і Арыстоцелева бажесцвенная і жыцейская мудрасць у сей кнізе краткімі словы замкнена ест». Аб прытчах Саламона ён кажа, што ў іх можна знайсці «размолвение (разважанне) аб прыраджэнні дрэў і былін... звяроў, птушак, гадаў і рыб», г. зн. звесткі па батаніцы і заалогіі, з розных месц бібліі можна атрымаць веды па сямі вольных навуках («навучэнне седмі навук вызваленых»), паняцце аб якіх Скарына першы дау беларускім чытачам. Пісменнасці можна навучыцца па псалтыру, логіцы-па кнізе Іова або пасланням апостала Паўла, рыторыцы — па кнігах Саламонавых і т. п. Разам з тым Скарына і сам, карыстаючыся той-жа бібліяй і да некаторай ступені вядомымі яму каментарыямі блаж. Іероніма[1] і Ніколы Ліранскага[2], дадаў да сваіх перакладаў шматлікія прадмовы і заўвагі, у якіх папрабаваў даць чытачам некаторыя навуковыя звесткі. Так ён у прадмове да «Кнігі царстваў» указваў, што, апрача законаў, аб якіх паведамляецца ў бібліі, былі ў людзей яшчэ і другія законы, напрыклад, у афінян законы, дадзеныя ім Саламонам, у лакедаманян-законы Лікурга, у рымлян-законы Нумы Пампілія і «ініі дары і людзі мудры некі... уставы або закон оставілі суць». У розных месцах ён дае гістарычныя звесткі; напрыклад, у прадмове да кнігі Юдзіфі ёсць апавяданні аб асірыйскім, мідзянскім і персідскім царствах, геаграфічныя апісанні, напрыклад «зямлі абетаванай» (г. зн. Палесціны ў прадмове да кнігі Ісуса Навіна), і т. п. Наогул Скарына праяўляў вялікую павагу да навукі і з вялікай пашанай адзываўся аб егіпецкім цары Пталамеі, які заклікаў 70 тлумачоў[3] для перакладу бібліі на грэкскую мову. «Такавы быў міласнік навукі і мудрасці, — гаворыць аб ім Скарына, — іжэ болей ізбраў аставіць у навуцы

  1. Блаж. Іеронім (у католікаў святы. 330-419), першы пераклаў біблію на лацінскую мову (пераклад т. зв. Вульгата) і даў шмат да яе тлумачэнняў.
  2. Нікола Ліранскі—вучоны схаласт (XІV), які напісаў да лацінскага выдання бібліі вялікую колькасць каментарыяў.
  3. Гэта — прызнаны апокрыф.